Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы.
Украінскія пажарныя лякалізавалі ўсе пажары ў лясных масівах зоны адчужэньня і безумоўнага адсяленьня вакол Чарнобыльскай АЭС.
Як паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях, цяпер лясгасы сваімі сіламі спраўляюцца зь невялікімі асяродкамі тленьня на тарфяніках. Гэтыя працы выконваюць 53 супрацоўнікі і 30 адзінак тэхнікі. У пік пажараў іх тушылі амаль дзьве тысячы чалавек і пажарная авіяцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар у чарнобыльскай зоне: агонь на подступах да аб’ектаў ЧАЭС зьліквідавалі. ВІДЭАРадыяцыйны фон у Кіеве, Кіеўскай вобласьці і ў зоне адчужэньня — у межах прыродных фонавых значэньняў.
Поўнасьцю патушылі пажары і ў памежных зь Беларусьсю раёнах Жытомірскай вобласьці. 5 траўня пажарныя ліквідавалі ўзгараньне лясной падсьцілкі на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніка ў Алеўскім раёне.
Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы. Зь цягам часу агонь перайшоў на лес і падышоў да самай Чарнобыльскай АЭС.
Што згарэла?
Паводле папярэдніх зьвестак, агонь прайшоў больш як па 20 тысячах гектараў, зьнішчыўшы сама менш 12 адселеных вёсак, якія да аварыі ўваходзілі ў склад Кіеўскай і Жытомірскай абласьцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чарнобыльскай зоне 10 дзён ня могуць патушыць пажар. Агонь зьнішчыў 12 адселеных вёсакПажары ў Жытомірскай вобласьці пачаліся таксама з наўмыснага падпалу сухой травы. Найбольш небясьпечныя былі зафіксаваныя паблізу сяла Рудня Оўруцкага раёну. Тады полымя ледзь удалося спыніць, каб яно не перакінулася на мытны пост «Выступовічы», што на мяжы з Гомельскай вобласьцю Беларусі. Ад пажару пацярпела, сярод іншага, прадпрыемства «Прыкарпатзахадтранс», кантрольны пакет акцый якога належыць беларускаму ўнітарнаму прадпрыемству «Нафтабітумны завод».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне працягваюцца пажары, агонь перакінуўся на пераход на мяжы зь БеларусьсюНапалоханыя маштабамі пажараў, украінцы прасілі свае ўлады зьвярнуцца да Беларусі па дапамогу ў тушэньні пажараў. Адпаведная пэтыцыя не сабрала неабходнай колькасьці подпісаў, але і дапамога ўкраінскім пажарным не спатрэбілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы прапануюць сваім уладам прасіць Беларусь дапамагчы ў тушэньні пажараў