14 траўня адбудуцца першыя матчы стартавага раўнду плэй-оф чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе. Турнір быў прыпынены з тэхнічных прычынаў у канцы красавіка, бо закрыліся спартовыя залі.
Згодна з рашэньнем арганізатараў, усе матчы плэй-оф пройдуць без гледачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы гуляюць у футбол падчас пандэміі, але атрымаюць дапамогу ад UEFA, як і тыя, хто на карантынеЯк паведамілі ў Беларускай асацыяцыі міні-футболу, у барацьбу за выхад у чвэрцьфінал ўступаюць наступныя пары: «Дынама-БНТУ» (Менск) — «Барысаў-900», «УУС-Дынама» (Горадня) — «Ахова-Дынама» (Менск), ЦКК (Сьветлагорск) — «Менск», «Шчучын» — «Дарожнік» (Менск).
Пераможцы двухраўндавых сустрэч 1/8 фіналу на наступным этапе сустрэнуцца з камандамі, якія занялі 1–4-е месцы ў рэгулярным чэмпіянаце. Гэта БЧ (Гомель), «Вітэн» (Ворша), «Сталіца» (Менск), ВРЗ (Гомель).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-трэнэр зборнай Беларусі пра футбол падчас каранавірусу: «Рызыкоўнае відовішча»Беларусь застаецца адзінай краінай Эўропы, дзе працягваюцца футбольныя турніры. У найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі гуляюць 16 камандаў, у першай — 14, у другой — 22. Яшчэ 8 калектываў выступаюць у жаночым першынстве. Прысутнасьць заўзятараў на трыбунах не абмяжоўваецца.