Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выдаў указ аб забароне царкоўнага служэньня вядомаму расейскаму блогеру і місіянэру протадыякану Андрэю Кураеву. Прычынай названа нібыта абраза памяці настаяцеля Ялохаўскага сабору ў Расеі протаярэя Аляксандра Агейкіна, паведамляе «Інтэрфакс».
Ва ўказе гаворыцца, што абраза была публічная і была дапушчана ў дзень сьмерці. Кураеву забаранілі служэньне да разгляду ягонай справы епархіяльным царкоўным судом.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2 маюць COVID-19, 2 чакаюць вынікаў аналізаў, 5 клірыкаў на бальнічным. Што адбываецца ў Сьвята-Елізавецінскім жаночым манастырыПротаярэй Аляксандар Агейкін памёр 21 красавіка ва ўзросьце 48 гадоў ад ускладненьняў, выкліканых каранавіруснай інфэкцыяй. У дзень сьмерці Кураеў кепска выказаўся пра нябожчыка ў сацыяльных сетках. Пазьней, у інтэрвію газэце «Московский комсомолец» 28 красавіка, Кураеў сказаў пра ягоную сьмерць як пра прыклад, які меўся б пераканаць так званых «каранавірусных дысыдэнтаў» у небясьпецы каранавіруснай інфэкцыі.
Адказваючы на пытаньне, што шмат хто ў РПЦ лічыў, што толькі вера можа ўратаваць ад вірусу, Кураеў сказаў: «Сумна, што пэрыяд хвальбы ў нашым асяродзьдзі расьцягнуўся на два месяцы. Забабоны падчас эпідэмій небясьпечныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Багаслоў Кураеў: Дазволіць расейскай уладзе забіваць — як закадаванаму алькаголіку сказаць «Давай, 50 грамаў не пашкодзіць»У апошнія гады протадыякан Кураеў стаў адным з галоўных апанэнтаў многіх вядучых прадстаўнікоў духавенства Расейскай праваслаўнай царквы, за што ў 2014 годзе быў звольнены з Маскоўскай духоўнай акадэміі, дзе доўгі час выкладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма прыкметаў шчырага раскаяньня». Апальнага сьвятара Шрамка адхілілі ад службы яшчэ на год