Колькі людзей было ў Петрапаўлаўскім саборы, калі яго сьвятар паміраў ад каранавірусу. ФОТА

Набажэнствы ў Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы ў Менску, 26 красавіка

У ноч на 29 красавіка памёр айцец Генадзь Буцько — сьвятар менскага Петрапаўлаўскага сабору, які хварэў на COVID-19 і з 14 красавіка быў у штучнай коме, на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Яшчэ 26 красавіка Беларуская праваслаўная царква пісала на сваім сайце, што для Буцько шукаюць донара плязмы, які перахварэў на COVID-19. Пераліваньне плязмы — гэта экспэрымэнтальны сродак лячэньня, які тэарэтычна можа дапамагчы хвораму. Яшчэ 22-га было вядома, што з пнэўманіяй у храме шпіталізавалі трох сьвятароў.

Ці кантактаваў а. Генадзь Буцько, быўшы хворым, з кімсьці з храма, не паведамляецца.

Ды набажэнствы ў саборы ішлі і ў той дзень, калі БПЦ пачала шукаць плязму для сьвятара, і ў наступныя, і заплянаваны надалей.

На Youtube-канале сабора вядуцца жывыя трансьляцыі службаў. На іх відаць, што ў храм ходзяць шмат людзей пажылога веку, якія адносяцца да групы рызыкі па COVID-19, а таксама, што далёка ня ўсе носяць маскі на твары, якія могуць спыніць перадачу вірусу. Вілаць і тое, што ня ўсе трымалі бясьпечную дыстанцыю ў паўтара мэтра.

26 красавіка

26 красавіка

26 красавіка

26 красавіка

27 красавіка

28 красавіка

28 красавіка

28 красавіка

14 красавіка мітрапаліт Павел заклікаў устрымацца ад наведваньня храмаў:

«Я заклікаю зразумець патрыярха і ўстрымацца ад наведваньня храмаў, — параіў мітрапаліт Павел. — Бо вірус перадацца невядомымі шляхамі. Кажуць, што ў храме — благадаць. Благадаць Сьвятога Духа не адмяняе законаў прыроды. Сябры, устрымайцеся ад наведваньня храма. Калі прыходзіце — захоўвайце дыстанцыю.

«Я пачуў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі, што храмы закрываць ня будуць. Так, там будуць богаслужэньні. Але я яшчэ раз заклікаю: устрымайцеся, пабудзьце дома! Маліцеся дома».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БПЦ выдала чын прычашчэньня хворых на COVID-19. У тым ліку па-беларуску

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ