YouTube разам зь вядучымі фэстывалямі сьвету правядуць онлайн-фэстываль We Are One: A Global Film Festival («Мы адзіныя: глябальны кінафэстываль»), паведамляе Variety.
У онлайн-фэстывалі, які пройдзе з 29 траўня па 7 чэрвеня, возьмуць удзел больш за 20 буйных міжнародных кінафорумаў, у тым ліку Канскі, Бэрлінскі, Вэнэцыянскі, фэстывалі ў Таронта, Нью-Ёрку, Лёндане, Лякарна, Сан-Сэбастыяне, Карлавых Варах, Токіё, міжнародны анімацыйны фэстываль у Ансі, «Сандэнс» і іншыя.
Можна будзе бясплатна паглядзець фільмы розных жанраў: дакумэнтальныя, гульнявыя, анімацыйныя і музычныя. Усе яны будуць трансьлявацца на афіцыйным YouTube-канале фэстывалю. Поўны расклад будзе апублікаваны пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцэрт Вольскага і казкі ад швэдзкай амбасадаркі. Культурнае жыцьцё онлайн на 27 красавіка — 3 траўняПадчас фэстывалю можна будзе зрабіць ахвяраваньні Сусьветнай арганізацыі здароўя або мясцовым арганізацыям, якія дапамагаюць у пандэмію мэдработнікам і жыцьцёва важным службам.
Пры гэтым лічбавы фармат не павінен стаць заменай самім кінафэстывалям, арганізатары якіх спадзяюцца правесьці іх пасьля заканчэньня пандэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17-гадовая беларуска перамагла на міжнародным кінаконкурсе зь фільмам пра сваіх бацькоў