У Нямеччыне пачынаюць тэставаць на добраахвотніках вакцыну супраць каранавірусу. Такое рашэньне прыняў Інстытут Паўля Эрліха — інстытут вакцынаў і біямэдычных лекавых прэпаратаў.
Стваральнік вакцыны — кампанія BioNTech з Майнцу. На першай стадыі дасьледаваньня ў тэставаньні возьмуць удзел прыкладна 200 добраахвотнікаў.
Пэрспэктыўныя прэпараты спачатку павінныя паказаць сваю эфэктыўнасьць у клеткавых культурах, потым на жывёлах і толькі потым дапускаюцца клінічныя дасьледаваньні на людзях. Гэтыя дасьледаваньні ў сваю чаргу складаюцца яшчэ з трох этапаў. Нямецкая вакцына рыхтуецца прайсьці першы зь іх — праверку на бясьпеку. Фактычнае дасьледаваньне эфэктыўнасьці робіцца на заключным і найбольш маштабным трэцім этапе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней, чым думаюць пэсымісты». Спэцыяліст у вакцынах пра COVID-19Спэцыялісты першапачаткова ацэньвалі распрацоўку BioNTech як досыць пэрспэктыўную. Прэпарат ствараецца сумесна з фармацэўтычнай карпарацыяй Pfizer. У кампаній ужо ёсьць удалы сумесны вопыт распрацоўкі прышчэпкі ад грыпу.
Нямецкая вакцына належыць да катэгорыі мРНК-вакцын. Гэта тып прэпаратаў, якія фактычна складаюцца з участкаў генэтычнага коду вірусаў. Трапляючы ў арганізм, яны правакуюць вытворчасьць вірусных бялкоў сіламі саміх чалавечых клетак. Бялкі ў сваю чаргу выклікаюць імунны адказ. Такія вакцыны адносна танныя і могуць вырабляцца хутка і ў вялікіх колькасьцях, што вельмі важна ва ўмовах пандэміі. Аднак яшчэ ніводная мРНК-вакцына ў сьвеце пакуль не атрымала афіцыйнага допуску ў клінічную практыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя СМІ не расказалі пра тыя рэкамэндацыі WHO, якіх Беларусь не выконваеРаней вясной Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што ўсяго ў сьвеце распрацоўваецца каля 20 вакцын. Тады ж стала вядома, што першыя выпрабаваньні на людзях пачаліся ў ЗША і Кітаі. Расея заяўляла аб тэставаньні шасьці вакцын. Аднак, на думку спэцыялістаў, для масавага ўжываньня вакцына ад каранавірусу будзе гатовая не раней за пачатак 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар-рэаніматоляг: менскія рэанімацыі запоўненыя, афіцыйная статыстыка моцна заніжаная