У Слонімскую цэнтральную раённую лякарню з манастыра і сэмінарыі ў Жыровічах дастаўлены 41 чалавек.
«Сэмінарысты былі дастаўлены ўчора і пазаўчора, гэта кантакты першага ўзроўню. А агулам з аграгарадка Жыровічы, з манастыра і сэмінарыі, дастаўлены 41 чалавек, зь іх 23 сэмінарысты», — паведаміла Tut.by галоўная лекарка ўстановы Натальля Рызвановіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Архіяпіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі з падазрэньнем на каранавірусУ лякарні цяпер знаходзіцца і архіепіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый, чыя рэзыдэнцыя разьмяшчаецца ў жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім манастыры. Ён быў шпіталізаваны 20 красавіка.
«Уладыка Гурый сам зьехаў у Горадню на сваёй машыне і быў шпіталізаваны з пнэўманіяй. Ён на сувязі; дзякуй Богу, ёсьць станоўчая дынаміка. Сёньня ўладыка без тэмпэратуры, адчувае сябе добра», — сказаў сакратар Навагрудзкага эпархіяльнага ўпраўленьня, пратаярэй Анатоль Герасімук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады варушацца, робяць захады». Што адбываецца ў Жыровічах, адкуль у лякарню трапіў архіяпіскап Гурый21 красавіка стала вядома, што ў Сьвята-Ўсьпенскім Жыровіцкім манастыры і ў доме паломнікаў да 10 траўня прыпынілі прыём наведнікаў. Прычына — эпідэміялягічная сытуацыя ў сьвеце.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ