Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архіяпіскап Наваградзкі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі з падазрэньнем на каранавірус


Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вялікдзень, 17 красавіка
Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Вялікдзень, 17 красавіка

63-гадовага ўладыку Гурыя (сьвецкае імя — Мікалай Апалька) шпіталізавалі з падазрэньнем на каранавірус, ён у рэанімацыі.

Паводле «Газеты Слонімскай», Гурыю стала кепска падчас велікоднай службы. У яго запаленьне лёгкіх і падазрэньне на каранавірус. Выданьне спасылаецца на благачыннага Слонімскай акругі айца Вадзіма.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін у камэнтары «Нашай ніве» пацьвердзіў, што Гурый сапраўды знаходзіцца ў бальніцы. Ён адзначыў, што ня ведае прычыну, а калі б і даведаўся, то не сказаў бы з этычных перакананьняў.

Гурый адначасова зьяўляецца рэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі, якая разьмяшчаецца ў Жыровічах у Слонімскім раёне. Яму 63 гады, ён родам з Полацкага раёну. Япіскапам у Наваградку стаў у 1996 годзе.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG