Пацьверджаны каранавірус у аднаго з афіцэраў вайсковай часткі ў Слоніме, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у прэс-службе Мінабароны Беларусі.
«Станоўчы вынік дала проба на каранавірус у аднаго з афіцэраў вайсковай часткі ў Слоніме. Ён шпіталізаваны ў Горадзенскую абласную бальніцу, стан яго здавальняючы, ён ня мае патрэбы ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх», — адзначылі ў прэс-службе.
16 красавіка прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава пацьвердзіла Свабодзе, што каранавірус выявілі ў службоўца вайсковай часткі № 3310 — гэта брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая дысьлякуецца ў паселішчы Ваколіца пад Менскам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіталізавалі першага хворага на COVID-19 вайскоўца з часткі МУСМінабароны ўвечары 16 красавіка пацьвердзіла выпадак заражэньня каранавірусам вайскоўца ў 72-м вучэбным цэнтры ў барысаўскім мікрараёне Печы.
17 красавіка каранавірус пацьвердзілі ў двух вайскоўцаў 83-га асобнага інжынэрна-аэрадромнага палку ў Бабруйску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны пацьвердзіла яшчэ 2 выпадкі каранавірусу сярод вайскоўцаў. Цяпер у БабруйскуТакім чынам, агулам вядома пра 1 выпадак ва ўнутраных войсках і 4 — ва Ўзброеных сілах Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ