Нягледзячы на пагрозу каранавірусу, у Туркмэністане аднавіўся футбольны сэзон. Нацыянальнае першынство было працягнута пасьля перапынку, які доўжыўся адзін месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У футбольнага чэмпіянату Беларусі хутка будзе новы канкурэнт – Туркмэністан аднаўляе лігуМіністэрства спорту краіны заявіла, што такое рашэньне «парадавала армію фанатаў» і было станоўча ўспрынятае гульцамі. Чарговы тур адкрылі «Алтын Асыр» і «Капэтдаг», з трыбунаў назіралі некалькі сотняў заўзятараў.
Унутраныя чэмпіянаты спыненыя практычна ва ўсім сьвеце, за выключэньнем Беларусі, Туркмэністану, Таджыкістану, Нікарагуа і Тайваня. І толькі ў дзьвюх першых краінах на стадыёнах дазволеная прысутнасьць гледачоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-трэнэр зборнай Беларусі пра футбол падчас каранавірусу: «Рызыкоўнае відовішча»Туркмэністан афіцыйна не прызнаў выпадкаў інфікаваньня каранавірусам на сваёй тэрыторыі. Карэспандэнты Радыё Свабода раней паведамлялі, што людзей, якія публічна абмяркоўваюць пандэмію, затрымліваюць супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным.