Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У футбольнага чэмпіянату Беларусі хутка будзе новы канкурэнт – Туркмэністан аднаўляе лігу


Туркмэнскі клюб «Алтын Асыр», які на фота гуляе з кыргыскім «Бішкекам» ў 2017 годзе, будзе гуляць у нацыянальным чэмпіянаце на гэтыя выходныя супраць «Капэтдагу», іншага клюбу з Ашгабаду
Туркмэнскі клюб «Алтын Асыр», які на фота гуляе з кыргыскім «Бішкекам» ў 2017 годзе, будзе гуляць у нацыянальным чэмпіянаце на гэтыя выходныя супраць «Капэтдагу», іншага клюбу з Ашгабаду

Туркмэністан аднаўляе матчы ў футбольнай лізе краіны ў гэтыя выходныя. Як паведамляе Reuters, ён стане другой акрамя Беларусі краінай у сьвеце, дзе на матчах будзе дазволеная прысутнасьць гледачоў. Футбольны сэзон таксама працягваецца ў Нікарагуа і Таджыкістане, але пры пустых трыбунах.

Бурундзі – апошняя афрыканская краіна, дзе працягваўся чэмпіянат, прыпыніла яго ў панядзелак, хоць афіцыйна гэта ня зьвязваецца з пандэміяй каранавірусу.

Футбольная фэдэрацыя Туркмэністану прыпыніла лігу, у якой гуляюць восем каманд, 24 сакавіка, не называючы афіцыйных прычын для гэтага. Паводле афіцыйных зьвестак, у Туркмэністане няма ніводнага зарэгістраванага выпадку каранавіруснай інфэкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG