Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у Менску і буйных абласных цэнтрах школьнікі 20 красавіка пачнуць тыдзень з індывідуальнага дыстанцыйнага навучаньня, але да канца тыдня «яны павінны ўвайсьці ў гэты навучальны працэс, як усе». «Ім тыдзень на „раскачку“», заявіў кіраўнік Беларусі.
«Будзем вучыцца ў суботу. Гэта будзе вучэбны дзень — ня проста працоўнае навучаньне, факультатывы і іншае, а поўны вучэбны дзень, таму што крыху адсталі — тыдзень жа прагулялі лішні.
І 1 чысла [траўня] таксама будзем вучыцца. А 2 і 3 будзе выходны. Для дзяцей у школах. Вось гэтыя два дні мы возьмем і, ушчыльніўшыся, нам, можа быць, нават улетку не спатрэбяцца адзін-два дні ў чэрвені месяцы», — заявіў Лукашэнка падчас візыту на шклозавод «Нёман». Відэа сустрэчы апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра каранавірус: з наступнага тыдня трэба пачынаць вучыцца ў школахУ беларускіх установах адукацыі не абвяшчалі карантыну ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Але двойчы працягвалі школьныя вакацыі: тыя пачаліся 30 сакавіка і плянаваліся да 4 красавіка, але былі працягнутыя спачатку да 11-га, затым да 18-га ўключна.
Аляксандар Лукашэнка 17 красавіка заявіў, што з 20 сакавіка трэба пачынаць вучыцца ў школах.
«Трэба акуратна глядзець за людзьмі і наконт адукацыі, школаў і іншага, трэба пачынаць вучыцца, — перадае БелТА заяву Лукашэнкі. — Але павольна, спакойна. У вёсцы няма праблемаў, ну і трэба ж разумець, што мы дзетак кормім, і ўсе на пасяўной, куды падзець дзяцей? І праблем там няма. ВРВІ ўжо скончыліся».
Крыху пазьней Міністэрства адукацыі Беларусі афіцыйна паведаміла, што беларускія школьнікі пачнуць займацца 20 красавіка. Рашэньне тычыцца «ўсіх школаў без выключэньня», патлумачыла Свабодзе прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая, але «калі хто ня хоча вадзіць дзяцей у школу, гэта іх права, хай пішуць заявы», дадала яна.
Канец навучальнага году Мінадукацыі не плянуе пераносіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто ня хоча, хай пішуць заявы». Беларускія школьнікі пачнуць вучыцца з 20 красавіка