На ўезьдзе ў Пінск зьявяцца пасты кантролю

Ілюстрацыйнае фота

На ўезьдзе ў Пінск будуць дзяжурыць мэдыкі і ДАІ. Яны будуць глядзець, ці няма ў людзей сымптомаў каранавірусу, а таксама сачыць за тым, каб кантакты 1 і 2-га ўзроўняў не парушалі правілаў самаізаляцыі, піша Пінскі гарвыканкам.​

Гэта зрабілі, каб прадухіліць распаўсюд каранавірусу зь іншых рэгіёнаў.

Чыноўнікі раяць пінчукам бяз крайняй неабходнасьці:

  • не наведваць людныя месцы;
  • не выяжджаць зь Пінску, асабліва ў Лунінецкі раён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад гэтай заразы людзі мучацца». Хворая на каранавірус дырэктарка лунінецкага «Эўраопта» застаецца ў лякарні

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ