На чарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў прысутнічаюць 104 дэпутаты са 110.
Паседжаньне 16 красавіка пачалося з прыняцьця заявы з нагоды 75-годзьдзя перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Яе дэпутатам прадставіла былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч.
Як перадае карэспандэнт Свабоды з Авальнай залі, са 104 прысутных на паседжаньні дэпутатаў толькі адзін карыстаецца мэдычнай маскай. Гэта Тэнгіз Думбадзэ, які ў такім выглядзе быў і на папярэднім паседжаньні 9 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Толькі адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў надзеў маску на сэсію. ФАТАФАКТ
Разам з тым у будынку Палаты прадстаўнікоў прынятыя захады бясьпекі. У холе і памяшканьнях можна апрацаваць рукі антысэптыкам, журналістам мераюць тэмпэратуру. Супрацоўнікі апарату выкарыстоўваюць маскі, у Авальную залю па-ранейшаму могуць трапіць толькі фота- і відэакарэспандэнты.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ