Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі паніка


Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

У гэтыя дні асабліва ўражвае кантраст паміж рэальным жыцьцём людзей і дзяржаўным тэлевізарам зь яго галоўным героем.

З аднаго боку, людзі з уласнай ініцыятывы зьбіраюць грошы на барацьбу з пандэміяй, шыюць маскі, кормяць мэдыкаў… З другога — тэлевізар, які распавядае не пра іх, а «змагаецца з панікай», якой нідзе, апроч гэтага самага тэлевізара, няма. І галоўны змагар, які адмаўляе пандэмію і ў гістэрычных выразах («жраць што будзем, надзелі наморднікі, шляюцца па вуліцах»), робіць ня што іншае, як спрабуе пасеяць гэтую самую паніку. Сьледам за ім тое самае робіць і ягоная экіпа. Нарэшце, зьяўляецца пік гістэрыкі — сацыяльная рэкляма «Семеновна, нам всем пи…»

Як заўважыў тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі, «і маразматычна, і бяздарна, і амаральна!». Калі не сказаць — злачынна.

Выходзіць, улада ў абліччы яе кіраўніка і ягонага тэлевізара існуе ў паралельным сьвеце і ніяк не перасякаецца ні з рэальнай праблемай, ні з настроямі ў грамадзтве.

Першае, што выклікае паніку ў сэрцы нармальнага чалавека, — чужое хамства. Там, дзе ты яго не чакаў, дзе яго не павінна быць.

Пандэмія прынесла з сабою ня толькі сьмерць, але й напамінак пра крохкасьць чалавечага жыцьця і тое, наколькі важна дбаць пра блізкіх і ўвогуле пра людзей, бо толькі згуртаваныя нацыі здольныя прымаць такія выпрабаваньні і перамагаць іх. Пра гэта сёньня гавораць усе тэлеканалы сьвету. І толькі лукашэнкаўскі тэлевізар адкрыта правакуе істэрыю і паніку.

Ня веру, што яму гэта ўдасца, бо ня бачу й намёку на вынік. Але ведаю, што ёсьць людзі, для якіх гэты тэлевізар — адзіная крыніца інфармацыі. І моцна перажываю за «Сямёнаўнаў».

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG