Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо зноў абвінаваціў Кітай, Іран і Расею ў правядзеньні «дэзынфармацыйных кампаній» у сувязі з пандэміяй каранавірусу, заявіўшы, што яны хочуць выклікаць «неразьбярыху» наконт яго паходжаньня, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Паведамленьні пра новы штам каранавірусу, які выклікае хваробу COVID-19, упершыню паступілі з Уханю, буйнога гораду ў цэнтральнай правінцыі Кітая Хубэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары кітайскага Ўханю ня вераць афіцыйным лічбам пра сьмерці ад каранавірусу: «Лік ідзе на дзясяткі тысяч»Мяркуецца, што крыніцай паходжаньня віруса былі кажаны, але прапагандысты з такіх краін, як Кітай, Іран і Расея, прасоўваюць тэорыі змовы аб пандэміі. Напрыклад, сьцьвярджаецца, што COVID-19 быў створаны і распаўсюджаны па ўсім сьвеце амэрыканскімі вайскоўцамі.
«Мы бачылі, што ня толькі Іран і Расея, але і Кітай і іншыя спрабуюць прапаноўваць свае інтэрпрэтацыі», — заявіў Пампэо журналістам падчас тэлефоннага круглага стала, згодна са стэнаграмай, апублікаванай Дзярждэпартамэнтам у сераду.
«Інтэрпрэтацыі розныя, але ў кожнай зь іх ёсьць адзін і той жа кампанэнт. Ён у тым, каб паспрабаваць пазьбегнуць адказнасьці і выклікаць замяшаньне ў сьвеце — неразьбярыху наконт месца паходжаньня вірусу, блытаніну наконт таго, як розныя краіны рэагуюць на яго і якія краіны сапраўды дапамагаюць па ўсім сьвеце», — дадаў дзяржсакратар.
«Нам важна, каб гэтыя інтэрпрэтацыі былі скарэктаваныя. Прэзыдэнт Трамп усё дакладна расставіў па месцах у тым, што тычыцца часткі гэтай дэзынфармацыі, і мы таксама спрабуем займацца гэтай працай. Гэта важна», — сказаў Пампэо.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку «праінфармавалі спэцыялісты», што ад COVID-19 ратуе лазьня. Чаму гэта ня так, тлумачыць мэдык ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што «ня верыць у каранавірусы». ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль сьвет шукае лекі ад каранавірусу, Лукашэнка сьмяецца». Што сусьветныя СМІ пішуць пра БеларусьКаранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.