Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю завёў крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара дзелавога выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука. Паводле прэс-службы Дэпартамэнту, Сацук узяў 5000 даляраў хабару за падрыхтоўку публікацыі.
Што здарылася?
Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дяржкантролю 25 сакавіка пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрус у офісе сайту «Ежедневник»: Дзяржкантроль забраў усю дакумэнтацыю выданьня. ФОТА26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакумэнты. Родныя і калегі Сацука зьвязваюць затрыманьне зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Напярэдадні «Эўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне замовілі, канкрэтна і сур'ёзна». Журналіст Сацук падрыхтаваў тэкст на выпадак затрыманьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё гэта хлусьня і лухта». За што затрымалі журналіста Сяргея Сацука?