Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе сайту «Ежедневник»: Дзяржкантроль забраў усю дакумэнтацыю выданьня. ФОТА

абноўлена

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі і фатограф Дзьмітры Брушко каля офісу «Ежедневника»
Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі і фатограф Дзьмітры Брушко каля офісу «Ежедневника»

Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў пры Камітэце дзяржаўнага кантролю 26 сакавіка праводзяць вобшук у офісе выданьня «Ежедневник».

Пасьля ператрусу супрацоўнікі ДФР выносяць з офісу «Ежедневника» нейкія пакункі
Пасьля ператрусу супрацоўнікі ДФР выносяць з офісу «Ежедневника» нейкія пакункі

Што здарылася?

У Менску 25 сакавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука. Супраць яго завялі крымінальную справу за хабар.

У офісе «Ежедневника»
У офісе «Ежедневника»

Дзяржкантроль забраў дакумэнтацыю выданьня

У офісе «Ежедневника» знаходзяцца два супрацоўнікі ДФР і брат Сяргея Сацука Аляксандар.

Аляксандар Сацук
Аляксандар Сацук

Паводле Аляксандра Сацука, выманьне дакумэнтаў скончылі пасьля амаль дзьвюх з паловай гадзін ператрусу. Супрацоўнікі ДФР вынесьлі з офіса два вялікія пакункі.

Супрацоўнікі ДФР выносяць з офісу пакункі
Супрацоўнікі ДФР выносяць з офісу пакункі

Брат Сяргея Сацука Аляксандар даў падпіску аб неразгалошваньні і не сказаў, што канкрэтна забралі. Аляксандар Сацук дадаў, што сёньня раніцай яго выклікалі на допыт у ДФР.

«Расьсьледаваньні брат вёў пастаянна. Раней яго запалохвалі, пагражалі, але пасьля рэпартажу БТ, што паказалі ў жніўні, усе заціхла, яго не чапалі. А цяпер, відавочна, была дадзена каманда затрымаць. Больш нічога ня маю права расказваць, бо даў падпіску аб неразгалошваньні», — сказаў Аляксандар.

У офіс у завулку Ўральскім «Ежедневник» пераехаў зусім нядаўна. Не пасьпелі нават падключыць інтэрнэт, толькі перавезьлі рэчы. Журналістаў выданьня падчас ператрусу ў офісе не было.

Сам Сяргей Сацук цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. 26 сакавіка зь ім сустракаўся адвакат. Дачка журналіста спрабуе перадаць яму перадачу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG