Чытачка Свабоды расказала рэдакцыі, што ў менскім дзіцячым садку № 566 на каранавірус захварэла нянечка.
УЖЫВУЮ Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
«Ёй спачатку паставілі дыягназ грып, а потым яна пачала задыхацца і страціла прытомнасьць. І ёй выклікалі хуткую, адразу праверылі на вірус», — кажа жанчына.
Пра станоўчы аналіз у супрацоўніцы садка, кажа жанчына, стала вядома ўчора.
«Яна была на бальнічным тыдзень ці два. І ў яе толькі цяпер выявілі каранавірус. Групу, у якой яна працавала, закрылі. Яна ляжала ў 3-м шпіталі, потым у інфэкцыёнку перавялі».
Паводле яе, ва ўсіх, хто кантактаваў з хворай, будуць браць мазок на каранавірус.
«Яна да гэтага нікуды ня езьдзіла і ні з кім не кантактавала, хто быў за мяжой. Яна сама сказала. Але хто там скажа дакладна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У настаўніка менскай 5-й гімназіі выявілі COVID-19Пасьля бальнічнага супрацоўніца садка не кантактавала зь дзецьмі.
Дырэктарка садка адмовілася пацьвярджаць ці абвяргаць інфармацыю пра нянечку і групу, дзе тая працавала.
«Мы працуем у штатным рэжыме, выконваюцца ўсе эпідэміялягічныя мерапрыемствы. Па камэнтар можаце зьвяртацца ў аддзел аховы здароўя Партызанскага раёну».
Інфармацыю пра каранавірус у садку Свабодзе пацьвердзіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну Людміла Філіповіч.
«Намі прымаюцца ўсе меры бясьпекі», — пракамэнтавала сытуацыю Філіповіч.
Яна таксама паведаміла, што ўся група, дзе працавала хворая, ізаляваная, а таксама і бацькі дзетак. Дакладнай колькасьці ізаляваных Філіповіч не назвала. У групе прыкладна 20 чалавек, але ня ўсе дзеці, паводле яе, апошнім часам хадзілі ў садок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Віцебску зацьвердзілі плян супраць каранавірусу: прафіляктыка ў цэрквах, школах, гатэлях. Усяго 21 пункт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як лечаць ад каранавірусу ў Беларусі і за мяжой. Расказваюць лекары і хворыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакуль сьвет шукае лекі ад каранавірусу, Лукашэнка сьмяецца». Што сусьветныя СМІ пішуць пра Беларусь
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ