Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны, якога цытуе агенцтва Reuters.
Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель перайшла ў нядзелю, 22 сакавіка, у рэжым карантыну, застаўшыся дома. Яна прыняла такое рашэньне, даведаўшыся, што лекар, які рабіў ёй прышчэпку ад пнэўмакокавай інфэкцыі, атрымаў станоўчы тэст на каранавірус. Мэркель была ў лекара за два дні да таго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мазок згубілі, адна маска на суткі, але каранавірус ня пройдзеНа працягу гэтых дзён Ангела Мэркель мае рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі. Пра нейкія сымптомы хваробы ў 65-гадовай канцлеркі не паведамлялася.