Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія ўлады заклікаюць старых не выходзіць з дому 12 тыдняў


У краме ў Лёндане падлога разьмечаная на ўчасткі, у якіх можа знаходзіцца толькі адзін чалавек. 21 сакавіка 2020
У краме ў Лёндане падлога разьмечаная на ўчасткі, у якіх можа знаходзіцца толькі адзін чалавек. 21 сакавіка 2020

Паўтара мільёны лістоў з заклікам да брытанцаў заставацца дома для абароны ад каранавірусу рассылаюцца ў цяперашні час па адрасах людзей сталага веку.

Асобам, найбольш уразьлівым ад інфэкцыі, урад раіць не выходзіць з дамоў на працягу 12 тыдняў.

Прэм’ер-міністар Барыс Джонсан зьвярнуўся да суграмадзян з просьбай не наведваць сваіх сваякоў у Дзень маці і выконваць правілы «сацыяльнага дыстанцыяваньня», інфармуе Бі-бі-сі.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Мэр Лёндану Садзік Ган падтрымаў гэтую параду кіраўніка ўраду, выказаўшы просьбу: «Зрабіце гэта дзеля вашых блізкіх, якія ў адваротным выпадку могуць памерці».

Колькасьць памерлых брытанцаў па стане на нядзелю наблізілася да 250-ці. Да гэтага часу ў краіне выяўлена прынамсі 5 тысячаў выпадкаў захворваньня каранавірусам COVID-19.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG