Белы дом паведаміў пра вынікі аналізаў на каранавірус Дональда Трампа

Вынікі аналізаў Дональда Трампа сталі вядомыя 14 сакавіка.

Яны адмоўныя. Прэзыдэнт ЗША не заражаны інфэкцыяй

Аналіз на каранавірус у Дональда Трампа ўзялі ў пятніцу 13 сакавіка. Незадоўга да гэтага ён сустракаўся з бразільскай дэлегацыяй, частка якой была інфэкаванай.

«У гэты вечар я атрымаў пацьверджаньне, што тэст быў адмоўным, — заявіў 14 сакавіка лекар Трампа Шон Конлі. — Праз тыдзень пасьля абеду з бразыльскай дэлегацыяй прэзыдэнт не мае сымптомаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп чакае вынікаў тэсту на COVID-19

7 сакавіка Трамп сустрэўся з бразыльскай дэлегацыяй у сваёй рэзыдэнцыі ў Фларыдзе. Пасьля гэтага як мінімум трое ўдзельнікаў сустрэчы атрымалі станоўчыя вынікі тэсту на COVID-19. Сярод тых, хто захварэў, часовы пракурор ЗША ў Бразіліі і галоўны дарадца прэзыдэнта ЗША Жарэс Балсанар.