У Расіі Канстытуцыйны суд краіны тэрмінова сабраўся ў выходныя, каб разгледзець папраўкі ў Канстытуцыю. Слуханьне праходзіць у закрытым рэжыме; На гэты момант невядома, калі будзе абвешчаны вынік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходні друк пра «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў Пуціна: «Пуцін назаўжды» ці новая загадкаЗа дзень да падпісаньня зьменаў Пуціным заканадаўчыя органы ўсіх 83 абласьцей Расіі ўхвалілі гэтыя папраўкі ўсяго за два дні. Да гэтага яны былі амаль адзінагалосна (супраць прагаласаваў толькі адзін чалавек) ухвалены абедзьвюма палатамі расійскага парлямэнту. Пасля зацьвярджэньня Канстытуцыйным судом зьмены ў расейскую Канстытуцыю павінны быць зацьверджаныя ўсеагульным галасаваньнем на рэфэрэндуме. Яно заплянаванае на 22 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін можа стаць адным з самых даўгавечных расейскіх уладароў. ІНФАГРАФІКАЗ прыблізна 390 зьменаў адным з найважнейшых можа быць абнуленьне ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх тэрмінаў Уладзімера Пуціна.
Яго цяперашні тэрмін павінен скончыцца ў 2024 годзе. Пакуль што правіла забараняе Пуціну зноў удзельнічаць у выбарах.