У прафіляктыцы COVID-19 важнае ня толькі частае і правільнае мыцьцё рук. Трэба сур’ёзна паставіцца да чысьціні нашых смартфонаў, піша польскі часопіс Polityka.
Смартфоны з намі паўсюль: на працы, у аўтобусе, рэстаране, ложку, шпіталі. Паводле некаторых дасьледаваньняў, карыстальнік смартфона ў сярэднім бярэ яго ў рукі больш за 70 разоў за суткі. Мы дакранаемся да экрана смартфона некалькі тысяч разоў, у тым ліку і ў туалеце. А пасьля бярэм і прыкладаем яго да твару.
Колькі часу вірус SARS-CoV-2 можа пратрымацца на паверхні?
Каранавірус, таксама як і іншыя вірусы, можа пражыць пэўны час па-за арганізмам гаспадара. Гэты час залежыць ад розных фактараў, найперш ад тэмпэратуры, вільготнасьці і субстрату. Паводле ўступных дадзеных, у гэтым сэнсе SARS-CoV-2 істотна не адрозьніваецца ад SARS i MERS, адказных за ранейшыя эпідэміі. Час іх выжываньня па-за клеткамі складаў ад некалькіх да больш як дзесяці гадзінаў.
- У лябараторных культурах ён здольны выжыць нават 9 дзён.
- На меднай паверхні — каля дзьвюх гадзінаў.
- На паперы — 24 гадзіны.
- На плястыку — 48 гадзінаў (SARS) або нават да пяці дзён (MERS).
- На шкле — ад чатырох да пяці дзён.
Час выжываньня каранавірусу можа быць даўжэйшым, калі ў навакольным асяродзьдзі ёсьць значная колькасьць арганічных злучэньняў. Іншымі словамі: вірус жыве даўжэй у выдзленьнях з носа ці рота, чым у кроплі звычайнага фізіялягічнага раствору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як вам і дзецям справіцца са стрэсам падчас эпідэміі. 11 парадаў САЗСа смартфона наўпрост у вочы, вушы і нос
Усё гэта значыць, што SARS-CoV-2 цалкам верагодна можа выжыць пэўны час на паверхні нашага мабільнага тэлефона. Трапіць туды яму нескладана. Штодзённа мы кладзем наш смартфон у розныя месцы, адносна якіх у нас няма пэўнасьці, ці былі яны дызэнфікаваныя.
У нас ёсьць звычка пакідаць яго на стале на працы, падчас сустрэч і размоў, у рэстаранах. Паколькі вірус распаўсюджваецца кропельным шляхам, магчымасьць яго трапленьня на паверхню тэлефона ўзрастае, калі заражаны чалавек кашляе, чхае ці пазяхае пры знаходжаньні гаджэта блізка ад яго.
Калі мы дакранаемся такім тэлефонам да твару, гэта можа прывесьці да перадачы віруса ў зону вакол рота. І гэта ўжо высокая рызыка заражэньня. У такой сытуацыі няважна, колькі разоў і як вы мылі рукі раней. Вы можаце перадаць вірус, дакрануўшыся да тэлефона, на якім ён знаходзіўся, а потым дакрануцца да вуснаў, вачэй ці носа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як засьцерагчыся ад каранавірусу. Парады Сусьветнай арганізацыі здароўяЯк эфэктыўна ачысьціць смартфон, каб не пашкодзіць яго
Рэгулярная чыстка нашага смартфона павінна стаць традыцыйнай прафіляктычнай мерай. Нават калі гэта камусьці здаецца перабольшаньнем, варта памятаць, што трохі перабольшаньня ў гэтым пляне не нашкодзіць.
Найлепш выкарыстоўваць сурвэткі зь мікрафібры, якія часта выкарыстоўваюцца для мыцьця шкла ў акулярах. Гэта дазволіць нам пазьбегнуць драпін, пры ўмове, што на паверхні экрана няма драпіны.
Нядаўна кампанія Apple паведаміла сваім кліентам, што для прыладаў гэтай фірмы бясьпечныя сурвэткі для дэзынфэкцыі Clorox і 70% ізапрапілавы сьпірт.
Воданепранікальныя мадэлі можна мыць у цёплай мыльнай вадзе. На рынку ёсьць нават ультрафіялетавыя лямпы для дэзынфэкцыі смартфонаў. Але ў адрозьненьне ад сурвэтак або вадкасьці мы ня можам насіць іх з сабой. А самае галоўнае ў чыстцы смартфона падчас эпідэміі — рэгулярнасьць. Лепш за ўсё чысьціць прыладу кожны раз, калі яна заставалася ў кантакце з паверхняй, у чысьціні якой мы ня ўпэўненыя і калі побач былі хворыя або невядомыя людзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Да канца красавіка, найбольш імаверна, усё закончыцца» — галоўны лекар дзіцячага шпіталя МенскуНа тэлефоне бактэрый больш, чым на... сядзеньні ўнітаза
Адно з дасьледаваньняў паказала, што часам на паверхні такіх прыладаў можна выявіць больш бактэрый, чым на... сядзеньні ўнітаза. Многія зь іх бясьпечныя для чалавека, але патагенныя стрэптакокі і стафілякокі таксама могуць перадацца разам з нашым тэлефонам
Такім чынам, калі цяпер, ва ўмовах эпідэміі SARS-CoV-2, сыстэматычна чысьціць нашыя смартфоны, то, магчыма, гэта прынясе карысьць, зьвязаную з абмежаваньнем распаўсюджваньня іншых патагенных мікраарганізмаў.