Міністэрства аховы здароўя Беларусі адказала на пытаньні журналістаў пасьля таго, як стала вядома, што ў Беларусі зафіксаваны першы выпадак заражэньня вірусам COVID-19. Свабода вяла жывую трансьляцыю брыфінгу.
Што сказалі на брыфінгу. Сьцісла
- Мінздароўя: Іранскаму студэнту не патрабуецца лячэньне, ён мог быць носьбітам
- Пасьля іранскага студэнта, у якога выявілі каранавірус, шпіталізавалі 26 ягоных аднагрупнікаў і 7 выкладчыкаў
- Усясьветная арганізацыя аховы здароўя: 81% выпадкаў каранавірусу — лёгкая форма
- Мінздароўя: Ажыятаж з маскамі не рацыянальны
- На каранавірус штодня правяраюць 20 тысяч чалавек, якія прылятаюць у Беларусь
27 лютага ў Беларусі пацьвердзілі першы выпадак заражэньня вірусам COVID-19.
Вірус выявілі ў студэнта БНТУ, грамадзяніна Ірану, які прыбыў з Баку 22 лютага. Пацыент цяпер пачуваецца «здавальняльна», піша Міністэрства аховы здароўя.
Яго і асобаў, якія зь ім кантактавалі, зьмясьцілі ў закрытыя боксы менскай інфэкцыйнай лякарні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеіШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ