Старшыня Менгарвыканкаму паабяцаў, што такое рашэньне прымуць на наступным паседжаньні ведамства.
У час прамой лініі старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак адказаў на пытаньне менчука аб абяцаньнях уладаў захаваць Грушаўскі сквэр, піша БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску паабяцалі «індывідуальны падыход да кожнага дрэва» перад зрэзам«Грушэўскі сквэр будзе адноўлены ў папярэдніх межах, — паабяцаў Сівак. — Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены. Рашэньне будзе прынятае на будучым паседжаньні Менгарвыканкаму».
18 лютага старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава расказала, што паведаміла пра сытуацыю вакол сквэру Аляксандру Лукашэнку — «і ён прыняў рашэньне, што Грушаўскі сквэр павінен быць захаваны».
Стары Грушаўскі сквэр, якому прыкладна 100 гадоў, цяпер аточаны вышыннымі навабудамі, і кола працягвае сьціскацца. У 2017 годзе забудоўніку «Датч Стар» атрымаў дазвол на ўзьвядзеньне яшчэ дзьвюх сэкцый жылых комплексаў «Гранд Хаўс».
Для гэтага адвялі тэрыторыю, дзе раней стаялі баракі, а таксама зялёную зону, якая прымыкае да сквэру. Мясцовыя жыхары выступілі супраць высяканьня дрэваў у месцы для адпачынку і прагулак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Грушаўскі сквэр перажыў фашыстаў, а адміністрацыю Маскоўскага раёну ня можа» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Грушаўцы камунальнікі зьнялі з дрэваў шалікі, якія навязалі мясцовыя жыхары. Фота ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абаронцы Грушаўскага сквэру ў Менску зьвярнуліся да Лукашэнкі. ВІДЭА