Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высяканьне дрэваў у Грушаўскім сквэры прыпынена — актывісты


Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава і кіраўнік Мінгарвыканкаму Анатоль Сівак 25 студзеня наведалі Грушаўскі сквэр, які мясцовыя жыхары абараняюць ад забудовы, каб захаваць дрэвы.

Пра візыт паведамілі актывісты ў спэцыяльнай групе ў Facebook.

Паводле іх інфармацыі, на сустрэчу з чыноўнікамі быў выкліканы дырэктар кампаніі-забудоўшчыка ТАА «Датч Стары» Дзяніс Заморац.

«Як і было абяцана, сёньня сквэр наведала старшыня Савету Рэспублікі і ўпаўнаважаная прэзыдэнта па Менску Натальля Качанава разам са старшынём Менгарвыканкаму Анатолем Сіваком. Прысутнічаў таксама дырэктар забудоўшчыка „Датч Стар“ Заморац. Яны агледзелі сквэр і ваколіцы. Паводле слоў Качанавай, праводзіцца праверка. Забудоўшчыку было дадзена вуснае распараджэньне не высякаць дрэвы і не праводзіць ніякіх прац на час праверкі. У панядзелак яго пра гэта паінфармуюць афіцыйна. Пра тэрміны праверкі невядома», — напісаў у Фэйсбуку Віталь Зыблюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG