На працэсе над актывістамі анархісцкага руху Мікітам Емяльянавым і Іванам Комарам, які з 6 лютага праходзіць у Савецкім раённым судзе Менску, пачаліся судовыя спрэчкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У барацьбе за свабоду мэта апраўдвае сродкі». Падсудныя анархісты выступілі з апошнім словамДзяржаўны абвінаваўца Максім Сеніў заявіў суду, што лічыць даказанай віну Мікіты Емяльянава і Івана Комара ў пашкоджаньні будынкаў Менскага сьледчага ізалятара і Менскага гарадзкога суду паўторна і ў складзе групы, а таксама ў вырабе, захаваньні і перавозе небясьпечнага прыстасаваньня.
Будынак «Валадаркі», паводле пракурора, — гістарычная культурная каштоўнасьць, што прадугледжвае больш цяжкую адказнасьць. У выніку пракурор Сеніў папрасіў суд пакараць актывістаў 7 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, віну актывістаў даказваюць відэазапісы, паказаньні сьведак і дадзеныя экспэртыз.
У судзе Мікіта Емяльянаў прызнаў віну часткова, Іван Комар цалкам не прызнаў віны ў нападзе на будынкі, хоць і не адмаўляў, што здымаў на відэа напад Емяльянава на «Валадарку».
Таксама Іван Комар на працэсе сказаў, што падчас сьледзтва яго зьбівалі, каб атрымаць патрэбныя паказаньні. Абодва актывісты назвалі мэтай праведзеных акцый салідарнасьць зь Зьмітром Паліенкам ды іншымі палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне пагражалі гвалтам у камэры з 15 сядзельцамі». Анархіст Комар не прызнаў віны ў нападзе на «Валадарку»