Інфляцыя за студзень 2020 году да сьнежня-2019 склала 0,9%, паведамляе Белстат. Такой жа была інфляцыя год таму, за студзень-2019. Але ў мінулым сьнежні інфляцыя была меншай: 0,5%.
Харчовыя тавары падаражалі за студзень-2020 на 1,1%, нехарчорвыя — на 0,7%, паслугі — на 0,6%.
За 12 месяцаў, студзень да студзеня, цэны вырасьлі на 4,7%. Такой жа была інфляцыя за цэлы 2019 год (сьнежань да сьнежня), і гэта была амаль рэкордна нізкая інфляцыя для Беларусі (рэкорд быў у 2017-м — 4,6% за год).
За цэлы 2020 год улады плянавалі ўтрымаць інфляцыю ў межах 5% за год.
Па выніках мінулага году інфляцыя нават адстала ад росту сярэдніх налічаных заробкаў — за год заробкі вырасьлі на 5,5%. Лічбы заробкаў за студзень пакуль не публікаваліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені беларусы часьцей набывалі, чым прадавалі валюту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя, ІТ, стасункі з Захадам. 10 выкананых абяцаньняў уладаў за мінулае дзесяцігодзьдзе