Пракуратура Фрунзенскага раёну Менску завяла крымінальную справу на 34-гадовага жыхара Менску, які схаваў сваю майнінг-фэрму ў падвале аднаго зь дзіцячых адукацыйных цэнтраў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Мянчук зацікавіўся такім відам даходу ў 2017 годзе. Першую фэрму паставіў у сябе дома, толькі аднёс ноўтбук і роўтэр у бакоўку да свайго цесьця, які працаваў рабочым комплекснага абслугоўваньня будынка ў дзіцячым адукацыйным цэнтры. Пазьней вырашыў мадэрнізаваць фэрму, закупіў нятаннае абсталяваньне.
Разумеючы, што рабіць майнінг-фэрму ў кватэры вельмі энэргазатратна, бо прылада павінна функцыянаваць безь перабояў у рэжыме 24/7, мужчына зноў зьвярнуўся да сваяка. Цесьць паказаў яму схаваныя і цяжкадаступныя месцы ў тым жа падвале, і мянчук паставіў абсталяваньне проста на трубах, прыкрыўшы яго тканінай. Празь нейкі час ад вялікай колькасьці ападкаў падвал стала падтапляць. Калі там аглядалі трубы, майнінг-фэрму знайшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці выгадна здабываць біткойны? Тлумачыць інвэстар, які хоча пабудаваць у Беларусі майнінгавы заводПаколькі раней падобных прэцэдэнтаў у Беларусі не было, стварылі нават спэцыялную міжведамасную рабочую групу з супрацоўнікаў раённага аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Па выніках праверкі на мужчыну завялі крымінальную справу за прычыненьне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу (ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Цяпер яму пагражае да 5 гадоў турмы (максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе адкрылі «біткойназдабыўны гатэль»Урон дзіцячаму адукацыйнаму цэнтру за незаконны расход электраэнэргіі ацанілі ў больш як 13 тысяч беларускіх рублёў. Частку грошай мужчына ўжо вярнуў.
Раней мянчук праблем з законам ня меў, у яго вышэйшая тэхнічная адукацыя, свой бізнэс.