Паводле прагнозаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), на працягу наступных 20 гадоў колькасьць анкалягічных захворваньняў вырасьце на 60%.
Да 2040 году, паводле прагнозу СААЗ, колькасьць новых выпадкаў раку на год вырасьце да 37 мільёнаў. Самыя высокія паказьнікі захворваньня і сьмяротнасьці будуць зарэгістраваныя ў краінах зь невысокім сацыяльна-эканамічным узроўнем — на іх прыйдзецца каля 81% усіх выяўленых выпадкаў раку, прагназуе СААЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 найважнейшых пытаньняў анколягу пра ракСёньня, паводле арганізацыі, рак ужо зьяўляецца другой вядучай прычынай сьмерці ў сьвеце пасьля сардэчна-судзінных захворваньняў: кожная шостая сьмерць у сьвеце зьвязаная з анкалёгіяй.
Найбольш часта прыводзяць да сьмерці ракавыя захворваньні лёгкіх, страўніка і печані.
Прычынай несуцяшальных прагнозаў СААЗ называе няпоўны спэктар анкалягічнай дапамогі ў краінах, дзе дзейнічаюць дзяржаўныя сыстэмы аховы здароўя, але дзе няма паўнавартаснай і якаснай прафіляктыкі, дыягностыкі і лекаваньня раку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імпэратар усіх хваробаў». Што варта ведаць пра рак і перамогу над імДасьледаваньні прычын ўзьнікненьня раку ўказваюць, што найбольш небясьпечным канцэрагенам для чалавека па-ранейшаму зьяўляецца нікацін. Значная частка ракавых захворваньняў таксама зьвязаная з хранічнымі інфэкцыямі: вірусамі гепатыту В і С (рак печані), вірусамі папіломы чалавека (рак шыйкі маткі) і Helicobacter pylori (рак страўніка).
Паводле СААЗ, прыкладна 7 мільёнаў жыцьцяў у год можна было б выратаваць, калі б чалавецтва цалкам адмовілася ад курэньня. Рак шыйкі маткі, паводле экспэртаў СААЗ, можна было б перамагчы шляхам вакцынацыі супраць вірусу папіломы чалавека, а для прадухіленьня раку печані варта было б вакцынаваць насельніцтва супраць гепатыту B.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 318 тысяч хворых на анкалёгію. Якія віды раку самыя распаўсюджаныяУ Беларусі на ўліку 318 тысяч хворых на рак. У 2019 годзе мэдыкі выявілі рак у 49937 новых пацыентаў. За 10 гадоў захваральнасьць на рак вырасла на 15%. Сьмяротнасьць жа зьнізілася на 1,8%.
Сярод мужчын на першым месцы рак прастаты, на другім рак лёгкага, на трэцім — коларэктальны рак (пік захваральнасьці прыпадае на мужчын ва ўзросьце 70 гадоў).
У жанчын на першым месцы рак малочнай залозы, далей ідуць коларэктальны рак і рак маткі. Пік захваральнасьці на рак малочнай залозы — 49 гадоў. Скрынінг пачынаецца з 50 гадоў.