Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на сапраўдны прарыў у адносінах з Кітаем. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы амбасадарам Беларусі ў гэтай краіне Мікалая Снапкова, які дагэтуль займаў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, паведамляе БелТА.
Да Снапкова зь ліпеня 2016 году амбасадарам Беларусі ў Кітаі быў былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды, якога лічылі эканамічным лібэралам у беларускай уладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Руды будзе прэм'ер-міністрам, а газ для Беларусі — даражэйшым, чым для Нямеччыны. Што яшчэ прагназуюць на 2020 год?«Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітаю. Ня толькі ў будаўніцтве пэрспэктыўных прадпрыемстваў, крэдытаваньні, але і рынак Кітай адкрыў для нас настолькі, наколькі мы можам туды ўвайсьці. І я разьлічваю, што мы ажыцьцявім сапраўдны прарыў», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь накіравала 20 тон гуманітарнай дапамогі Кітаю на барацьбу з каранавірусамАляксандар Лукашэнка прызнаўся, што часам думае: якое шчасьце для Беларусі, што ў свой час выбралі курс на сяброўства з Кітаем, калі той «ня быў яшчэ такім, які ён ёсьць цяпер».
«Кітай, Расея, Эўрапейскі Зьвяз, магчыма, з амэрыканцамі ўдасца наладзіць адносіны. Гэта „монстры“, зь якімі за шчасьце лічаць супрацоўнічаць любыя дзяржавы. Галоўнае — гэта пытаньні эканомікі, разьвіцьцё гандлёва-эканамічных сувязяў. Усё астатняе ў супрацы з Кітаем, як і зь іншымі краінамі, у нас ёсьць», — падкрэсьліў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарагі сябра». Лукашэнка даручыў накіраваць у Кітай самалёт з дапамогайУ сваю чаргу Мікалай Снапкоў запэўніў, што зробіць усё, каб беларуска-кітайскае эканамічнае ўзаемадзеяньне ўзмацнялася. Да гэтага Снапкоў працаваў намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яго зьмяніў Валеры Бельскі, экс-дырэктар Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук.