Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руды будзе прэм'ер-міністрам, а газ для Беларусі — даражэйшым, чым для Нямеччыны. Што яшчэ прагназуюць на 2020 год?


Што нас чакае сёлета — натуральнае пытаньне. Нехта скажа — гэта гаданьне на кававай гушчы. Іншы дадасьць: раскажы пра свае пляны на будучыню — пасьмяшы Бога.

Тым ня менш, Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з просьбай адказаць — чаго яны чакаюць у 2020 годзе, што яны бачаць у чароўным шары свайго вопыту, ведаў і інтуіцыі?

У канцы 2020 году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, хто з апытаных меў рацыю.

Прапануем вам прагнозы першых шасьці экспэртаў. Працяг — заўтра на нашым сайце.

Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, аналітык брытанскага Chatham House

Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

2.3 за даляр

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Якая розьніца?

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Калі толькі Аляксандра Лукашэнку

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Нехта памятае, хто быў другі ў 2015 годзе?

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Сяргей Румас

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Не

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Лягічна было б, але хутчэй не

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

1-2

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Так

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Так, але менш, чым хацелася б

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

140$

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Не

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Ня большыя за некалькі тысяч удзельнікаў

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

50%

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Кандыдата Дэмакратычнай партыі

Аляксандра Багуслаўская, экспэртка ў міжнародным праве, журналістка

Аляксандра Багуслаўская
Аляксандра Багуслаўская

1. Курс рубля на канец году

2.3 рублі за даляр

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

8 мінімум

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Так

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Алег Гайдукевіч

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Кірыл Руды

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Так

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Так, пасьля выбараў

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

Пару чалавек

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Спадзяюся, што не

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Нічога не атрымаем

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

152 даляраў за тысячу кубамэтраў, Лукашенка не старгуецца

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Так

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Не

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Не, ня будзе нагоды

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

Дай Бог, 35 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

58%

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Трампа

Паўлюк Быкоўскі, палітычны аналітык

Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

Ня ведаю

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Мяркую, што можа паўтарыцца варыянт 2015 году, прычым можа ня быць зарэгістраваны кандыдат, які апазыцыя будзе лічыць сваім

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Неабавязкова

4.Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Гэта можа быць кандыдат ад «канструктыўнай апазыцыі», які атрымае каля 4%

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Магчыма захаваецца Румас

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Магчыма, але не абавязкова

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Гэта адбудзецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – калі казаць пра канкрэтныя прапановы. Калі казаць пра агульныя словы – то ён даўно кажа пра пераразьмеркаваньне паўнамоцтваў

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

Ня ведаю

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Магчыма будзе падпісаны такі дакумэнт

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не, не атрымае

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Крыху больш за кошт для Нямеччыны

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Ня думаю

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Ня думаю

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Ня думаю

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

Ня ведаю

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Ня ведаю

Францішак Вячорка, аналітык лічбавых мэдыя Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя​

Францішак Вячорка
Францішак Вячорка

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

2.3

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

5

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Не

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Гайдукевіч ці Анісім

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Сяргей Румас

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Так, пакажуць

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Не, не абнародуе

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

3

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Будзе апублікаваная

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не атрымае

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

175 даляраў за тысячу кубамэтраў

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Ня прымуць

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Так, мінімальна лібэралізуюць

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Будуць пратэсты

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

80 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

45%

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Трампа

Вадзім Іосуб, эканаміст, старэйшы аналітык у кампаніі «Альпары Эўразія»

Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

1. Якім будзе курс рубля на канец году

Даляр - 2.2 рубля на канец 2020-га

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

4-5

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Так. Аляксандар Лукашэнка

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Сяргей Гайдукевіч

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Аляксандар Турчын

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Не. Адносіны з РФ будуць няпростымі, але абыдуцца бяз жорсткіх асабістых выпадаў

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Не

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

Ніхто. У перадвыбарчы пэрыяд абвастраць адносіны з элітай ня будуць. Пры гэтым магчымыя карыпцыйныя справы супраць чыноўнікаў сярэдняга ўзроўню

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Працэс будзе, выніку — не

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

$127

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Заканадаўства — не, але праваўжывальная практыка будзе зьмягчацца для спажыўцоў, працэс ужо пачаўся

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Будуць па выніках выбараў, але ня вельмі масавыя

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

55%

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Элізабэт Уорэн

Валерыя Касьцюгова, галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Наше мнение»

Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

2.5 рубля за даляр

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Тры – Лукашэнка, хтосьці больш старэйшы (хоць цяжка будзе знайсьці кандыдата старэйшага за Лукашэнку), напрыклад, Атаманаў, і нехта маладзейшы, але таксама з ляялістаў

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

А навошта гэта ёй?

4.Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Кандыдат «супраць усіх»

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Хто б ні быў, эканамічная палітыка ня зьменіцца

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Наўрад ці, сёньня ў Крамля больш інструмэнтаў

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

У яго няма ніякіх прапановаў

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

0

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Праграма наўрад ці, але якія-небудзь дарожныя разьметкі – цалкам верагодна

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не, для Расеі прынцыпова кампэнсацыю за сваю падатковую палітыку не плаціць, аднак умовы продажу нафты Беларусі ў 2020 годзе могуць быць са зьмякчальным каэфіцыентам

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Прыкладна такая ж, як і ў 2019 годзе

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Малаімаверна

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Імаверна

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Не магу сказаць, наколькі масавыя, але пратэсты будуць

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

Да канца году 35 эўра

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

Каля 60%

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Амэрыканца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG