Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк упершыню пракамэнтаваў «цукровую справу» тэлекампаніі «Беларусь 4. Гродна» падчас візыту ў Горадзенскую вобласьць.
Ён сказаў, што «пакуль ня хоча анансаваць» пэўныя справы, але яны цяпер «на слыху ўва ўсёй рэспублікі», і падкрэсьліў: тое, што адбылося, зьвязана з вонкавай дэбіторскай запазычанасьцю і «махлярскімі схемамі, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расейскімі».
Генэральны пракурор 29 студзеня праводзіў у Горадні нараду аб выніках працы летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трыццаць сёмы год ці што?» Што кажуць у Скідзелі пра зьнікненьне дырэктара цукровага заводуУ канцы студзеня ў Беларусі зьніклі дырэктары адразу ўсіх чатырох цукровых заводаў — 27 студзеня на працу ня выйшаў ніводзін зь іх.
Дагэтуль ані КДБ, ані Сьледчы камітэт афіцыйна не пракамэнтавалі зьвестак пра адсутнасьць на працоўных месцах «цукровых кіраўнікоў» — дырэктара Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіла Крыштаповіча, дырэктара Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалая Прудніка, дырэктара Жабінкаўскага цукровага заводу Віктара Міронава, дырэктара Скідзельскага цукровага заводу Дзьмітрыя Ягорава, а таксама дырэктара Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыя Кірылава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не пішыце пра яго дрэнна, усё адно не паверым». Што ў Гарадзеі кажуць пра зьнікненьне дырэктара цукровага камбінатуПаводле крыніц, на якія спасылаецца tut.by, у «цукровай справе» затрымалі ўжо 11 чалавек. Ці ёсьць сярод затрыманых, акрамя кіраўнікоў, іхныя сямейнікі, невядома.
Пры чым тут Расея?
У 2019 годзе тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працавалі са стратамі.
Са студзеня па лістапад мінулага году Беларусь экспартавала 252 тысячы тонаў цукру на 102 мільёны даляраў, паведамляе Белстат. У 2018 годзе за такі ж пэрыяд на экспарце цукру Беларусь зарабіла на 62 мільёны даляраў больш. У параўнаньні з 2018 годам найбольш прасеў экспарт цукру ў Расею — у 1,3 раза. Зьнізілася і экспартная цана на цукар, пра што экспэрты казалі яшчэ ў 2018 годзе.
Тады на рынку ЭАЭС назіралася перавытворчасьць цукру, што справакавала рэзкае зьніжэньне цэнаў на яго. Найбольшая перавытворчасьць цукру была ў Расеі. Таму танны расейскі цукар для беларускіх крамаў стаў выгаднейшым за беларускі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён гаспадар, сам усё робіць» — што кажуць у Слуцку пра нібыта затрыманага дырэктара цукровага камбінату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры з чатырох цукровых камбінатаў, кіраўнікоў якіх нібыта затрымалі, працуюць са стратамі