Беларускі вайскова-транспартны самалёт ІЛ-76МД даставіў 20 тон гуманітарнай дапамогі ў Кітай.
Як удакладнілі ў Міністэрстве здароўя Беларусі, груз фармаваўся ў адпаведнасьці з запытам кітайскага боку: 4,5 тоны антыбіётыкаў, 10 тон сродкаў дэзынфэкцыі, ахоўныя сродкі для мэдпэрсаналу — пальчаткі, маскі, аднаразовае адзеньне і г. д.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасажыры з рэйсу Пэкін — Менск: «У сталіцы Кітаю разабралі ўсе маскі, але ў аэрапорце іх раздаюць». ВІДЭАЯк адзначыў міністар здароўя Ўладзімер Каранік, ніхто не сумняваецца ў здольнасьці Кітая кантраляваць сытуацыю, аднак на фоне панічных настрояў можа ўзьнікаць ажыятаж на некаторыя лекі або мэдыцынскія вырабы. Таму любая дапамога будзе запатрабаваная.
Ён запэўніў, што ўся прадукцыя, якая накіроваецца ў Кітай, выраблена ў Беларусі. Гаворкі аб рээкспарце кітайскіх тавараў няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве шпіталізавалі мужчыну і жанчыну, падазраюць каранавірусТаксама гатовыя вылецець у Кітай беларускія мэдыкі, якія плянуюць заняцца вывучэньнем сытуацыі на месцы.
«На сёньня вірус не дастаткова вывучаны. У нашых спэцыялістаў ёсьць вялікі досьвед барацьбы з інфэкцыйнымі захворваньнямі, мы ўзгадняем пытаньне, каб вызначыць найбольш пэрспэктыўныя захады прафіляктыкі і лячэньня ўскладненьняў інфэкцыі», — адзначыў Каранік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу ў Кітаі памерлі 170 чалавек, захварэлі — амаль 8 тысячКолькасьць заражаных вірусам вырасла да 8 тысяч чалавек, прыкладна 170 хворых памерлі. Усе сьмяротныя выпадкі здарыліся ў Кітаі, аднак колькасьць краін, дзе зарэгістраваны вірус, расьце. Выпадкі заражэньня зафіксаваныя ў Віетнаме, Тайляндзе, Японіі, ЗША, Нямеччыне.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ