На тэрыторыі былога лягеру сьмерці Аўшвіц 27 студзеня праходзяць захады ў памяць аб вызваленьні канцлягеру Чырвонай арміяй 75 гадоў таму.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і больш за 200 былых вязьняў лягеру Аўшвіц-Біркенаў ўсклалі вянкі да так званай «чорнай сьцяны», каля якой эсэсаўскую ахоўнікі пакаралі сьмерцю тысячы зьняволеных.
Ва ўрачыстасьці ўскладаньня вянкоў узяў удзел прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін.
Your browser doesn’t support HTML5
«Той дзень, 27 студзеня 1945 году, зьяўляецца вельмі важным днём у сусьветнай гісторыі. Жменька вязьняў была нарэшце вызваленая чырвонаармейцамі. Я ўзрушаны, што так шмат зь іх прыйшло сюды на гэтае месца пасьля 75 гадоў. Дзякую, што вы сёньня з намі і сьведчыце праўду», — адзначыў Анджэй Дуда падчас цырымоніі.
«Нічога не заменіць адзначэньня Міжнароднага дня ахвяраў Галакосту на тэрыторыі лягеру Аўшвіц», — сказаў Рэўвэн Рыўлін, верагодна, адносячыся да Сусьветнага форуму Галакосту, арганізаванага 23 студзеня ў Ерусаліме. Дуда адмовіўся ехаць на гэты форум пасьля таго, як арганізатары не прадугледзелі яго прамовы на гэтай сустрэчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі прэзыдэнт байкатаваў Сусьветны форум Галакосту ў Ерусаліме. Тлумачым, чамуУ другой палове дня ў Асьвенціме зьбяруцца прадстаўнікі дэлегацый з 50 краінаў сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь упершыню стала афіцыйна адзначаць дзень памяці ахвяраў Галакосту, — габрэйскія арганізацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я і цяпер сьню вайну». Вусьцішная гісторыя Клары Альтшулер, якая перажыла Галакост