Беларусы не прабіліся ў паўфінал чэмпіянату Эўропы ў гандболе

У апошнім матчы асноўнага раўнду Эўра-2020 зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36.

У выніку беларуская каманда заняла перадапошняе месца ў групе і ня трапіла ў паўфінал.

Гэта таксама значыць, што беларускія гандбалісты выбылі з барацьбы за пуцёўкі на сёлетнюю Алімпіяду ў Токіё.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузавік МАЗ другі раз у гісторыі трапіў на п’едэстал пераможцаў ралі «Дакар»