7 гадоў «хіміі» прысудзілі кіроўцу лесавоза за гібель бабулі і ўнучкі ў Ружанах

Суд Пружанскага раёну 8 студзеня пакараў 7 гадамі абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні​ кіроўцу лесавоза, бярвеньнем зь якога летась у лютым забіла бабулю з унучкай у Ружанах.

Таксама яму на 5 гадоў забаранілі кіраваць транспартнымі сродкамі.

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Што здарылася?

17 лютага прычэп зь бярвеньнем перакуліўся і забіў шасьцімесячную дзяўчынку і яе 45-гадовую бабулю ў Ружанах.

Раней жыхары трохтысячнага мястэчка неаднаразова прасілі мясцовыя ўлады зрабіць ходнікі і пешаходны пераход на той самай вуліцы, дзе здарылася трагедыя. Экспэртыза паказала, што кіроўца быў цьвярозы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На пешаходнай інфраструктуры эканомілі». Экспэрт аб прычынах трагедыі ў Ружанах