Супрацоўнікі амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі павіншавалі падпісантаў на Facebook з Калядамі і Новым годам песьняю на беларускай і расейскай мовах.
Першы радок выканала кіраўніца амбасады — часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.
Песьня, што яны сьпявалі, — пераклад «Deck the Halls», напісанай у 1862 годзе. Летась супрацоўнікі амбасады прасьпявалі на Каляды «Звон зьвініць» — пераклад на беларускую песьні «Jingle Bells».
Свае віншаваньні з Калядамі раней апублікавалі супрацоўнікі амбасады Вялікай Брытаніі.
Летась віншаваньне ад брытанцаў было такім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: у 2008 годзе амэрыканскіх дыпляматаў выгналі зь Беларусі за «ўмяшаньне ў выбары»