Музыка Лявон Вольскі апублікаваў новы відэакліп на песьню, прысьвечаную паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Песьня «Калі ідуць на абардаж» напісаная на верш Уладзіміра Караткевіча «Павешаным 1863 году». Кліп прымеркаваны да перапахаваньня ў Вільні парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.