Трамп застанецца ў Белым доме. Прагнозы на 2020 год Пальчыса і Прэйгермана

Што нас чакае сёлета — натуральнае пытаньне. Нехта скажа — гэта гаданьне на кававай гушчы. Іншы дадасьць: раскажы пра свае пляны на будучыню — пасьмяшы Бога.

Тым ня менш, Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з просьбай адказаць — чаго яны чакаюць у 2020 годзе, што яны бачаць у чароўным шары свайго вопыту, ведаў і інтуіцыі?

У канцы 2020 году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, хто з апытаных меў рацыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Руды будзе прэм'ер-міністрам, а газ для Беларусі — даражэйшым, чым для Нямеччыны. Што яшчэ прагназуюць на 2020 год?

У першы дзень 2020 году мы апублікавалі прагнозы шасьці экспэртаў. Сёньня – прагнозы яшчэ шасьці экспэртаў. Завяршэньне - заўтра на нашым сайце.

Аляксандар Класкоўскі, рэдактар аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН

Аляксандар Класкоўскі

1.Якім будзе курс рубля на канец году?

2. 20-2.25.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

3-4.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Не.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Нейкі новы спарынг-партнэр (наўрад ці Алег Гайдукевіч).

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Найхутчэй што не Сяргей Румас. Найболей імаверная фігура – Аляксандр Турчын.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Будуць асобныя выкрывальніцкія матэрыялы пра Лукашэнку ў розных перадачах.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Да канкрэтнага праекта справа найхутчэй што ня дойдзе.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

4-5.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Найхутчэй што так, але ў рэдукаванай форме.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

У 2020-м не атрымае.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

110-120 даляраў за тысячу кубамэтраў.

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не.

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Касьмэтычна.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Будуць спробы апазыцыйных лідэраў, найперш Статкевіча, арганізаваць такія пратэсты, але ўлада пастараецца іх расьцерушыць прэвэнтыўна.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

Блізу 40%.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Трампа.

Вольга Лойка, эканамічны аглядальнік, рэдактарка палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT.BY

Вольга Лойка

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

2.3 рублі за даляр.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

7.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Не.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Алег Гайдукевіч.

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Сяргей Румас.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Не. Пакажуць у Тэлеграме, там аўдыторыя бліжэй да мэтавай.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Так.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

2-3. Першую сотню і так ужо прапалолі істотна.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Будзе. Занадта доўга дамаўляюцца, у любым выпадку вырашаць нешта ды падпісаць.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не. Гаворка ўжо аб кампэнсацыі толькі ў 2022 годзе, але і гэтую тэму зайграюць.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

105 даляраў за тысячу кубамэтраў.

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не. Супраць меркаваньня прэзыдэнта ня пойдуць.

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Будзе. Як і плянавалася, крыху зьнізяць ніжнюю мяжу па першых частках 328-га артыкулу.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Толькі калі з нагоды выбараў. І то ў межах 1-3 тысячаў чалавек.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

65%.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Майкла Блумбэрга.

Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар газэты «Наша ніва»

Ягор Марціновіч

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

Курс рубля – 1 рубель ). Курс даляра – 2.3 рублі.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Пяцёра. Лукашэнка; спойлер Гайдукевіч; нейкі праўладны фрык на выпадак, калі Гайдукевіч выйдзе з-пад кантролю; нехта з пары Дзьмітрыеў-Караткевіч; адзін рэальны апазыцыянэр.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Публічна альбо непублічна, але ў выніку падтрымае Лукашэнку.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Не мае аніякага значэньня, лічбы ж намаляваныя.

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

А чым дрэнны Румас? Можа быць і ён, ці нехта кшталту яго – з выгляду прагрэсіўны эканаміст, але без палітычных амбіцый.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Не.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Так. І ўсе 110 дэпутатаў хорам скажуць: якія своечасовыя прапановы, мы даўно думалі пра іх.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

Парачку бізнэсоўцаў паабшчыпваюць, але чыноўнікаў затрымаюць больш.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Будуць цягнуць ката за гуму. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасьць.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не, перакрыюць гэтыя страты нейкім іншым крэдытам.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Тая, што і цяпер.

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не, бо Лукашэнка не бачыць у гэтым сэнсу. Асобныя нормы праціснуцца праз іншыя законы, але без «гендэраў».

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Не, грамадзтва не бачыць у гэтым патрэбы. У некаторых сядзельцаў скінуць па некалькі гадоў.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

У фармаце Севярынца-Статкевіча – акцыі максымум на некалькі тысяч чалавек.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

43%.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Трампа :(.

Эдуард Пальчыс, грамадзкі дзеяч, блогер

Эдуард Пальчыс

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

2.2.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

6.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Калі за публічнасьць лічыць запрашэньні на мерапрыемствы ў расейскую амбасаду, то магчыма будзе.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Думаю, варыянт «Супраць усіх», але і яго сфальсыфікуюць.

5. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Сяргей Румас.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Гэта можна будзе зрабіць і на YouTube, у іншых фарматах.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Не.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

2-3.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Калі нават будзе, насамрэч яна не будзе выконвацца.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Сумняюся, што гэта будзе ў 2020.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Вельмі хацелася б, каб не на ўзроўні Смаленскай вобласьці.

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не.

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Так хутка сыстэма не мяняецца, таму хутчэй за ўсё не.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Паняцьце масавасьці з гадамі мяняецца, ужо і 1000 чалавек лічыцца шмат. Таму магчыма будуць.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

35 эўра.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

51%.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Трампа.

Юры Паўлавец, публіцыст, кандыдат гістарычных навук, быў асуджаны па справе REGNUM

Юры Паўлавец

1. Курс рубля на канец году

Зыходзячы з таго, што год будзе «складаным», складанасьці будуць і ў беларускага рубля. Вось толькі з прычыны выбараў яго здолеюць утрымаць на тым узроўні, які забясьпечыць «прымальны» узровень заробкаў электарату. Ніжэй за 2.4 за даляр наўрад ці ўпадзе.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

Калі паглядзець на тое, у што ператварылася беларуская апазыцыя, то кандыдатаў ізноў будзе каля дзясятка. «Адзінага» ня будзе, паколькі адзінства сярод апанэнтаў Лукашэнкі таксама няма.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Расею цалкам задавальняе цяперашні кіраўнік дзяржавы, што пацьвярджаецца адсутнасьцю якой-небудзь рэальнай палітычнай працы Масквы ўнутры Беларусі. Тым больш, што любы «прарасейскі» кандыдат будзе прадстаўляць адміністрацыю беларускага прэзыдэнта. Крамлю няма сэнсу падтрымліваць такога кандыдата, якога расейскія ўлады кантраляваць ня змогуць.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах ў 2020 годзе?

Дакладна не Лукашэнка.

5. Хто будзе прэм'ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Хацеў бы сказаць, што Кірыл Руды, але яго кандыдатура занадта «распіяраная» у апошнія месяцы. Да таго ж, беларускі прэзыдэнт вызначаецца непрадказальнасьцю, так што на гэтай пасадзе можна чакаць каго заўгодна, аж да Натальлі Качанавай або Ўладзімера Макея.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Зыходзячы з таго, што ў Маскве выдатна разумеюць, хто будзе кіраваць Беларусьсю яшчэ пяць гадоў, ёй патрэбен дамоваздольны Лукашэнка. Таму сэнсу ў такім палітычным «наезьдзе» на прэзыдэнта Беларусі няма. Тым больш, што гэта толькі згуляе яму на руку, дазволіўшы зноў нагадаць пра тое, чаму яго, як абаронцу незалежнасьці краіны, ізноў пачалі абліваць брудам.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Лукашэнка ў прынцыпе рэдка нешта абвяшчае загадзя. З чаго яму гэта рабіць цяпер? Тым больш, што насельніцтва павінна будзе супакоіцца пасьля выбараў, а яму самому трэба будзе дамовіцца з Пуціным. Толькі пасьля ўсяго гэтага можна будзе заняцца і Канстытуцыяй. Але дакладна не ў 2020 годзе.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на Працяг 2020 годзе прыцягнутыя ды крымінальнай адказнасьці?

Так выглядае, што адзінкі, калі наагул хоць нехта. Бізнэс будуць і далей «шчыпаць» так, каб пра гэта простыя грамадзяне не ведалі. Ды і самі бізнэсоўцы з кола Лукашэнкі, навучаныя горкім вопытам сваіх калег, даўно сталі прыстасаванцамі і будуць аддаваць і казаць усё, што ад іх запатрабуюць і без «адпачынку» у СІЗА.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі І Расеі?

Праграма і «дарожныя мапы» – так. Практычнай рэалізацыі гэтых дакумэнтаў ня будзе. 20 гадоў гаварылі, будуць і далей гаварыць.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Кампэнсацыі як такой ня будзе, толькі калі за кошт ускосных датацыяў. Цалкам верагодна, што ў якасьці кампэнсацыі пакінуць «перамытненьне» – Расеі ня вельмі дорага, а беларускім уладам будзе менш падстаў вінаваціць Маскву ва ўсіх эканамічных правалах наступнага году.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Як і ў студзені – ад 130 да 150 даляраў за тысячу кубамэтраў. Плюс / мінус пара даляраў. Газ па кошце як для Смаленскай вобласьці зьявіцца, як кажуць на Ўсходзе, толькі тады, калі гэтая вобласьць пашырыцца на некалькі соцень кілямэтраў на захад. Ці гэта сакрэт?

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Гэта не той закон, які важны для краіны, але ён важны для Захаду. Зыходзячы з руху насустрач Бруселю, які працягваецца, зьяўленьне такога закону цалкам імаверна, але не ў той форме, якую сёньня прапануюць праваабаронцы.

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Наўпроставай лібэралізацыі, у першую чаргу, зьмены артыкулаў, тэрмінаў і іншага не будзе. Але саджаць за «касяк травы», асабліва непаўнагадовых, масава перастануць. Дзякуй маці і адсутнасьці месцаў у калёніях.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Ну куды ж без пратэстаў? А вось наконт масавасьці – наўрад ці. У краіне няма і не прадбачыцца сацыяльнай напружанасьці, а пытаньні інтэграцыі простага беларуса не хвалююць.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

Як і мяркуецца – 35 эўра. Не зь лютага, зразумела, але да лета павінна ўсё запрацаваць.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мова агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

На фоне барацьбы за ўмацаваньне нацыянальнай самасвядомасьці – як мінімум 40%. Як я калісьці пісаў, мова для беларусаў даўно ператварыўся ў прыкмету самаідэнтыфікацыі. І ўсё роўна, гавораць яны на ёй ці не. Важна, што яны ўспрымаюць само паняцьце «беларуская мова» як якар для сваёй беларускасьці.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Дакладна не Трампа і ня афраамэрыканца. Але ў любым выпадку, гэта будзе палітык, які не будзе прытрымлівацца цяперашняга зьнешнепалітычнага курсу Белага дому. І наўрад ці сьвет ад гэтага стане больш спакойным.

Яўген Прэйгерман, палітоляг, кіраўнік Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг»

Яўген Прэйгерман

1. Якім будзе курс рубля на канец году?

3.4 юаня.

2. Колькі кандыдатаў возьмуць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах?

5.

3. Ці будзе сярод іх кандыдат, якога публічна падтрымае Расея?

Так.

4. Хто зойме другое месца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году?

Дакладна не Аляксандр Лукашэнка.

5. Хто будзе прэм’ер міністрам Беларусі ў сьнежні 2020 году?

Дакладна не Аляксандр Лукашэнка.

6. Ці пакажуць па расейскім фэдэральным тэлебачаньні фільм кшталту «Хроснага бацькі», як гэта было ў 2010 годзе?

Не.

7. Ці абнародуе Аляксандар Лукашэнка свае прапановы па зьмене Канстытуцыі?

Цалкам – не ў 2020 годзе.

8. Колькі бізнэсоўцаў з ТОП-100 «Ежедневника» за 2019 год будуць на працягу 2020 году прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці?

1.

9. Ці будзе ў 2020 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Так.

10. Ці атрымае Беларусь кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр і калі так, то ў якіх памерах?

Не.

11. Якой будзе цана на газ для Беларусі ў сьнежні 2020 году?

125 даляраў.

12. Ці прымуць у Беларусі ў 2020 годзе закон аб прадухіленьні хатняга гвалту?

Не.

13. Ці будзе лібэралізаванае антынаркатычнае заканадаўства і яго праваўжываньне?

Так.

14. Ці будуць масавыя пратэсты?

Дакладна будуць у Фэйсбуку.

15. Колькі будзе каштаваць для беларусаў шэнгенская віза?

У сьнежні 2020 году – 35 эўра.

16. Які адсотак грамадзянаў Беларусі з роднай беларускай мовай агучыць Белстат па выніках перапісу 2019 году?

63%.

17. Каго абяруць прэзыдэнтам ЗША ў 2020 годзе?

Я толькі вярнуўся з Масквы, і там кажуць, што будзе Трамп :).