Ігар Парэчын называе сябе памочнікам Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» і заяўляе, што даўно ведае Юрыя Гараўскага.
Праз суткі пасьля публікацыі інтэрвію Юрыя Гараўскага ў беларускія СМІ трапіў зварот, зроблены ад імя памочніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» Ігара Парэчына.
Аўтар звароту просіць у Лукашэнкі дазволу правесьці прэс-канфэрэнцыю, на якой вэтэраны спэцпадразьдзяленьняў маглі б выказацца з нагоды заяваў Гараўскага. Неўзабаве пасьля публікацыі звароту ў асацыяцыі «Гонар» заявілі, што Ігар Парэчын не памочнік Паўлічэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што былы спэцназавец расказаў пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі. Сьцісла«Я ня ведаю, хто гэта, памочнікам Дзьмітрыя Валеравіча зьяўляюся я», — сказаў у размове са Свабодай Сяргей Матвіенка, кантакты якога пазначаныя на афіцыйным сайце арганізацыі.
Свабода дазванілася да Парэчына, каб высьветліць гэты момант. У тэлефоннай размове ён ня стаў удакладняць свае пасады ў арганізацыі «Гонар», аднак заявіў, што даўно ведае Юрыя Гараўскага і перакананы, што яго інтэрвію зьявілася праз патрэбу апошняга ў грашах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «яму можна верыць» да «расейскага ўкіду». Рэакцыі на сэнсацыйнае прызнаньне ў забойстве апазыцыянэраў«Я даўно ведаю Юрыя Гараўскага, я сам бачыў, як ён да Дзьмітрыя Валеравіча (Паўлічэнкі. — РС) падыходзіў і прасіў грошы, — расказвае Ігар Парэчын. — Ведаю, што Юра выпіваў, і выпіваў сур’ёзна. Вы паглядзіце, як ён інтэрвію дае, які ён апухлы. Як ён апрануты.
Што мне не спадабалася ў ягонай заяве, дык гэта тое, што ён на памяці родных (родных зьніклых. — РС) робіць такія заявы. Гэта няправільна. Калі ты такі раскаяўся, дык прыйдзі і зрабі заяву адкрыта. Скажы — я ўдзельнічаў, было. Здымі грэх з душы. А то недзе там за мяжой напярэдадні выбараў пачынае расказваць, што і як адбывалася. І яшчэ гаворыць, што ён ня бачыў тых людзей, каго забівалі (у інтэрвію Гараўскі кажа, што бачыў твары Ганчара і Красоўскага. — РС). Што Захаранку пазнаў па форме. А Захаранка тады ўжо быў разжалаваны. Шмат нестыковак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выглядае месца магчымага забойства Ганчара і Красоўскага пад Бегамляй. ФОТАЧалавек, які назваўся Ігарам Парэчыным, таксама заявіў Свабодзе, што асабіста ведае ня толькі Гараўскага, але і Паўлічэнку. Словаў апошняга пра заявы аб датычнасьці да зьнікненьня апазыцыянэраў у канцы 90-х Парэчын камэнтаваць ня стаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўлічэнка адказаў на абвінавачаньне ў забойстве апанэнтаў Лукашэнкі«Словаў Дзьмітрыя Валеравіча пра тое, што ён ня ведае Гараўскага, я не магу камэнтаваць, — сказаў Ігар Парэчын. — Ён легендарная асоба. Колькі бандаў ён разваліў, колькі жыцьцяў выратаваў. Гэта ўсё рабіў «СОБР». Чаму пра гэта ніхто ня кажа? Камандзіра крытыкаваць я не магу, мне неяк сорамна. Я ня ведаю, што ён меў на ўвазе. У яго больш інфармацыі».
Да выказваньняў Гараўскага ў інтэрвію нямецкім журналістам суразмоўца ставіцца вельмі крытычна і лічыць, што яны ня могуць адпавядаць рэчаіснасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гараўскі адказаў Паўлічэнку, — удзельнік падрыхтоўкі фільму пра забойствы апанэнтаў Лукашэнкі«Я паддаю сумневу тое, што сказаў Гараўскі ў інтэрвію, — кажа Парэчын. — Некалі Шарамет ужо пра гэта расказваў, мапы былі створаныя. Кожныя 5 гадоў перад выбарамі гэта жуюць. Дастаюць гэтую брудную бялізну.
Я ведаю, што незалежная палітыка Аляксандра Лукашэнкі як костка ў горле. Таму ўсякімі шляхамі будуць спрабаваць нешта зрабіць. Вы ведаеце, рэч ня ў Юру. У Асацыяцыі 24 тысячы чалавек. Заўтра Іваноў, Пятроў... Людзі ламаюцца. Мне непрыемна, што Юра вось так на памяці зарабіў грошы. Навошта памяць чапаць, навошта людзям рабіць дрэнна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мечыслаў Грыб: «Калі ўлада проста так адмахнецца, то яна фактычна прызнае праўду» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Машына была на глыбіні аднаго мэтра». Як у 2001 годзе раскапалі джып Красоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўлічэнка сказаў, што пераблытаў Гараўскага зь іншым байцом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Небясьпечна. Вельмі». Што менчукі кажуць пра зьніклых Ганчара, Захаранку і Красоўскага. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго словы трэба прымаць за праўду», — аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» Алег Алкаеў аб прызнаньні ў забойствах апазыцыянэраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка казаў, што дасьць доказы змовы супраць затрыманага Паўлічэнкі, але дагэтуль нічога ня даў, — праваабаронца Паганяйла