Больш за 15 палітычных партый дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкіх арганізацый падпісалі агульны зварот да беларусаў з заклікам выйсьці 20 і 21 сьнежня на акцыі ў абарону незалежнасьці.

Паводле Паўла Севярынца, акцыя пачнецца 20 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы а 18.00. Яна разьлічаная на 3 гадзіны. Спачатку заплянаваны мітынг да 19.00. Потым адбудзецца шэсьце маршрутам: плошча Незалежнасьці, Няміга, Зыбіцкая, Кастрычніцкая плошча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй выклікаюць у міліцыю для складаньня пратаколаўУ 20.45 заплянавана зрабіць ланцуг пратэсту на праспэкце Незалежнасьці. Распрацаваны таксама плян «Б» на выпадак затрыманьняў арганізатараў, але яго не агучылі.

Алена Анісім і Анатоль Лябедзька
21 сьнежня актывісты зьбіраюцца на новую акцыю на Кастрычніцкай плошчы. А 14 гадзіне пачатак, меркаваная працягласць 2 гадзіны.
17 сьнежня, арганізатары панясуць паведамленьне пра акцыю 20 сьнежня ў гарвыканкам. Запрашаюць журналістаў а 12.00 сустрэцца на прыступках гарвыканкаму.
У сераду 18 сьнежня будзе абнародаваны зварот да сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дайшлі да амбасады Расеі. Як у Менску прайшоў другі 5-гадзінны маратон супраць «паглыбленай інтэграцыі»Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ад імя падпісантаў звароту заклікаў удзельнікаў пратэстаў не рабіць абразьлівых для грамадзянаў Расеі плякатаў.
«Гэта будзе акцыя за мір паміж народамі Расеі і Беларусі. Мы заклікаем расейцаў, якія не падзяляюць імпэрскай палітыкі Пуціна, змагацца разам за свабоду і незалежнасьць Беларусі і Расеі», — сказаў палітык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская апазыцыя зьвярнулася да грамадзян Расеі наконт пагрозаў «паглыбленьня інтэграцыі»Юрась Беленькі ад КХП-БНФ працытаваў Канстытуцыю, паводле якой бараніць незалежнасьць — абавязак грамадзян краіны. Арганізатары акцый пратэсту прапанавалі меркаваным удзельнікам спасылацца на Канстытуцыю у выпадку затрыманьняў. На сёньня вядома пра 17 чалавек, якіх ужо выклікаюць у міліцыю за ўдзел у акцыях 7 і 8 сьнежня. Пра суды зьвестак пакуль няма.
Анатоль Лябедзька, Юрась Беленькі, Павал Севярынец
Павал Севярынец заклікаў усіх зьвяртацца да арганізатараў па салідарнасьць і абарону. Ён сказаў, што арганізатары разьлічваюць, што Кастрычніцкая плошча будзе вольная для збору мітынгоўцаў.
Павал Севярынец (у цэнтры)
Старшыня ТБМ, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім паведаміла, што да яе працягваюць зьвяртацца выбарнікі, заклапочаныя пагрозай анэксіі Беларусі Расеяй, і кажуць, што яны гатовыя «бараніць незалежнасьць краіны са зброяй у руках». «Страціць незалежнасьць — значыць страціць найменьне нацыі», — папярэдзіла Алена Анісім і заявіла, што 20 сьнежня зьбіраецца прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу для ўдзелу ў акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расею паплыў плыт з пратэстам супраць інтэграцыі. Як прайшла акцыя за незалежнасьць у Горадні. ФОТА20 сьнежня сваю акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў падтрымку інтэграцыі хочуць правесьці і кіраўнікі «левапатрыятычных грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі». Заяўку на правядзеньне мітынгу ў падтрымку саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі падалі ў прэзыдэнцкую адміністрацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочам сабраць ня менш людзей, чым апазыцыя». Прыхільнікі інтэграцыі з Расеяй плянуюць мітынг на Кастрычніцкай«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
- Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
- Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
- Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
- У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
- Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
- 19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў, што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
- 17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
- Шэраг беларусаў лічаць, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўсё ж можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Палітыкі і культурныя дзеячы прынялі 1 сьнежня сумесную заяву «Аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі», а 4 сьнежня супраць інтэграцыі выступілі беларускія Telegram-каналы і суполкі «Ўкантакце».
- Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі ў Менску 7, 8, 20 і 21 сьнежня. А таксама ў Горадні, Пінску, Лідзе. За мяжой — у Польшчы, Украіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
-
Агульная сума штрафаў пратэстоўцам — каля 65 тысяч даляраў. Таксама ўдзельнікам акцый прысудзілі агулам 375 сутак арышту.
- 24 сьнежня ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» не былі масавымі («400 чалаек — гэта наша ядро апазыцыі»), і «нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы». Лукашэнка дадаў, што сам ня пойдзе на тое, «ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ», і назваў сябе «галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці».
Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»