Сабралася каля ста чалавек. Яны ўтварылі ланцуг уздоўж моста. Скандуюць «Жыве Беларусь» і «Незалежнасьць».
Рэй вядзе сябра БНК Мікалай Салянік. Праз гукаўзмацняльнік ён запрашае людзей на мітынг. Прысутнічае экс-кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў, іншыя прадстаўнікі апазыцыі.
Сярод удзельнікаў — людзі зь дзецьмі, моладзь. Усё фіксавалі людзі ў цывільным.
Міліцыянт папярэдзіў пра адказнасьць за несанкцыянаваную акцыю. Аўтамабілі, што ехалі праз мост, актыўна падтрымлівалі ланцуг незалежнасьці.
Праз паўгадзіны пасьля пачатку акцыі яе ўдзельнікі спусьцілі на Нёмане плыт з рэзалюцыяй для кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Плянуецца, што плыт даплыве да Балтыйскага мора.
Акцыя працягвалася каля гадзіны. Удзел узялі каля ста чалавек. Затрыманьняў не было, правакацый таксама.