Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю пад назвай «Праблема мілітарызацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і гораду Севастопаля, Украіна, а таксама частак Чорнага і Азоўскага мораў».
За рэзалюцыю прагаласавалі 63 краіны, супраць — 19, іншыя ўстрымаліся альбо не прагаласавалі.
Беларусь галасавала супраць. Акрамя яе, супраць былі Расея, Армэнія, Кіргізстан, Сэрбія, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Іран, Сырыя, Вэнэсуэла, Нікарагуа, Лаос, Камбоджа, М’янма, Філіпіны, Судан, Зымбабвэ і Бурундзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І Беларусь — наша». У Расеі адказалі на «наш Калінінград» ЛукашэнкіРэзалюцыя, у прыватнасьці, патрабуе ад Расеі вывесьці свае войскі з Крыму і неадкладна спыніць часовую акупацыю тэрыторыі Ўкраіны, а таксама безумоўна і апэратыўна вярнуць украінскую вайсковую тэхніку і зброю, канфіскаваную ў трох караблёў ВМФ, захопленых Расеяй больш за год таму.
Акрамя таго, у рэзалюцыі былі асуджаныя паездкі расейскіх чыноўнікаў у часова акупаваны Крым, у прыватнасьці ў сувязі з вайсковымі вучэньнямі, якія там праводзяцца. Выказана глыбокая занепакоенасьць тым, што Расея выкарыстоўвае прадпрыемствы ўкраінскай вайсковай прамысловасьці ў акупаваным Крыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праз чатыры месяцы я зразумеў: мы розныя народы». Беларускія расейцы — пра розьніцу паміж краінаміРасею заклікаюць устрымацца ад спробаў пашырыць сваю юрысдыкцыю на ядзерныя аб’екты і матэрыялы ў Крыме.
Генэральная Асамблея ААН таксама зьвяртае ўвагу на тое, што павелічэньне вайсковай прысутнасьці Расеі ў Чорным і Азоўскім морах яшчэ больш дэстабілізуе эканамічную і сацыяльную сытуацыю, асабліва ў прыбярэжных рэгіёнах Украіны. Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны ААН, міжнародныя арганізацыі і спэцыялізаваныя агенцтвы ўстрымацца ад любых візытаў. у Крым, ня ўзгодненых з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны выклікала пасла Казахстану пасьля заявы Такаева пра Крым