Тое, «якім пагардлівым чынам абыходзяцца з Шатляндыяй», апраўдвае правядзеньне новага рэфэрэндуму аб незалежнасьці ад Брытаніі, заявіла кіраўніца ўраду Шатляндыі Нікала Стэрджэн.
Стэрджэн зрабіла рэфэрэндум ключавым момантам ў перадвыбарчай плятформе Шатляндзкай нацыянальнай партыі, якая ўдзельнічае ў агульнабрытанскіх парлямэнцкіх выбарах 12 сьнежня. Міністарка заявіла ў інтэрвію Бі-бі-сі, што рэфэрэндум адбудзецца нават калі Брытанія застанецца ў Эўразьвязе.
Раней Стэрджэн казала пра неабходнасьць правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну ад Вялікабрытаніі ў выпадку выхаду каралеўства з Эўразьвязу.