Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая міністарка Шатляндыі пра Brexit: адзінае рашэньне — незалежнасьць


Стэрджэн: наша рашэньне застацца ў Эўрапейскім саюзе праігнаравана
Стэрджэн: наша рашэньне застацца ў Эўрапейскім саюзе праігнаравана

Вырашыць праблемы Шатляндыі, зьвязаныя з выхадам Вялікабрытаніі з Эўрапейскага зьвязу, можа незалежнасьць. Пра гэта заявіла першая міністарка Шатляндыі Нікала Стэрджэн, выступаючы на зьезьдзе сваёй партыі.

«Наша рашэньне застацца ў Эўрапейскім зьвязе праігнаравана. Кампрамісны плян шатляндзкага ўраду для захаваньня адзінага рынку адкінуты. Просьба аб удзеле ў перамовах (наконт Brexit — рэд.) адхіленая. Гэта — не партнэрства, гэта — кантроль Вэстмінстэру», — падкрэсьліла Стэрджэн.

Яна дадала, што Лёндан можа супрацьстаяць незалежнасьці Шатляндыі, але ня можа адмаўляць права рэгіёну на выбар.

«Адзінае рашэньне — стаць незалежнай краінай», — адзначыла міністарка.

Папярэдняе галасаваньне аб незалежнасьці ў Шатляндыі адбылося ў верасьні 2014 году. Тады каля 55% шатляндцаў аддалі перавагу ідэі застацца ў складзе Злучанага Каралеўства.

У 2016 годзе большасьць шатляндцаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЭЗ.

Афіцыйны дзень выхаду Вялікабрытаніі з складу Эўразьвязу — 29 сакавіка 2019, пасьля гэтага пачнецца так званы «пераходны пэрыяд», які будзе доўжыцца да 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG