Беларусы прайшлі шэсьцем па вечаровай Вільні ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Вільню з нагоды перапахаваньня правадыроў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў гэтымі днямі прыехала больш за тысячу беларусаў. Ушанаваньне правадыра паўстаньня Кастуся Каліноўскага працягнулася і сёньня.

Увечары некалькі соцень беларускіх удзельнікаў урачыстага перапахаваньня сабраліся пад Вострай брамай, адкуль накіраваліся да капліцы на могілках Росы, дзе знайшлі свой вечны спачын паўстанцы.

Усклаўшы кветкі і запаліўшы зьнічы, яны прайшлі праз цэнтар Старога гораду, сьпяваючы патрыятычныя песьні і скандуючы «Жыве Беларусь!».

Сьпераду і ззаду калёну суправаджалі машыны паліцыі.

Начное шэсьце беларусаў па вуліцах Вільні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Годны фінал 150-гадовай трагедыі. Як у Вільні разьвіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі. ФОТА і ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як афіцыйныя СМІ (ня) ўбачылі цырымонію ў Вільні