На ніводзін фотаздымак агенцтва БелТА з перапахаваньня паўстанцаў у Вільні не патрапілі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія пераважалі сёньня на цырымоніі.
На гэта зьвярнулі ўвагу карыстальнікі сацсетак, іранізуючы з таленту афіцыёзных фатографаў.
Тое ж самае тычыцца і інфармацыйных сюжэтаў на дзяржаўных тэлеканалах Беларусь 1 і АНТ. У іх гледачы пабачылі толькі буйныя пляны, на якія не патрапіў ніводзін бел-чырона-белы сьцяг.
На фота, зробленых фатографамі незалежных мэдыя і ўдзельнікамі цырымоніі, бачна, што вуліцы Вільні былі літаральна запоўненыя беларускімі нацыянальнымі сьцягамі.
Больш фота можна паглядзець тут: