У Туркмэнскім нацыянальным музычна-драматычным тэатры ў Ашхабадзе адбылася прэм’ера італьянскай опэры «Паяцы». Уваход на яе быў бясплатным, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.
Галоўную партыю ў опэры італьянскага кампазытара Руджэра Леанкавала выканаў італьянскі тэнар. У галоўных ролях у пастаноўцы выступалі туркмэнскія сьпевакі, у тым ліку барытон Амангельды Аманаў. У апошні раз ён выходзіў на сцэну ў сакавіку 2001 году, пасьля чаго опэрныя пастаноўкі ў сталіцы краіны апынуліся пад забаронай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым Бэрдымухамэдаў адрозьніваецца ад Ніязава?За апошнія 18 гадоў паказ опэры «Паяцы» стаў першай пастаноўкай замежнай опэры ў Туркмэністане, і першай італьянскай пастаноўкай за ўсю гісторыю краіны. Опэру, як і балет, забаранілі пры першым прэзыдэнце краіны Сапармураце Ніязаве, які палічыў гэтыя віды мастацтва «несумяшчальнымі з мэнталітэтам туркмэнаў». Яго пераемнік Гурбангулы Бердымухамедаў працягнуў забарону на гэтыя віды мастацтва пасьля сьмерці першага прэзыдэнта ў 2006 годзе.